Райфл
| Райфл | |
| Населены пункт | |
Разьмяшчэньне ў графстве і штаце | |
| Краіна | ЗША |
|---|---|
| Штат | Каларада |
| Графства | Гарфілд |
| Першыя згадкі | 1882 |
| Дата заснаваньня | 1882 |
| Горад з | 18 жніўня 1905 (121 год таму) |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Мэр | Рэндзі Ўінклер |
| Геаграфія | |
| Плошча | 11,2 км² |
| Вышыня НУМ | 1630 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 39°32′13″ пн. ш. 107°46′58″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | ▲ 9172 чал. (2010)[1] |
| Этнічны склад насельніцтва | 92% белых (2000) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +1-970 |
| Паштовы індэкс | 81650 |
| ФСАЗ | 08-64255 |
| Сайт | www.rifleco.org |
| Райфл на мапе ЗША ± Райфл | |
Райфл — горад і муніцыпалітэт у графстве Гарфілд штату Каларада (Злучаныя Штаты Амэрыкі). Ягонае насельніцтва паводле зьвестак перапісу 2010 году складае 9172 жыхары. У перакладзе з ангельскай слова Райфл азначае «стрэльба». Горад быў названы па назьве мясцовай крыніцы Райфл-крык, якая, у сваю чаргу, атрымала назву з той нагоды, што, паводле мясцовай легенды, адзін паляўнічы, што паляваў у гэтых мясьцінах у канцы XIX стагодзьдзя, забыўся на беразе гэтай крыніцы сваю стрэльбу[2].
Райфл зьяўляецца рэгіянальным цэнтрам буйной жывёлагадоўлі і знаходзіцца побач зь міжштатным гайвэем I-70 абапал ракі Каларада ў тым месцы, дзе ў яе ўпадае Райфл-крык. Горад быў заснаваны ў 1882 годзе[3] Абрамам Максьфілдам, атрымаў гарадзкія правы ў 1904 годзе. У горадзе месьціцца муніцыпальны аэрапорт Райфл, які абслугоўвае мясцовыя і рэгіянальныя авіялініі.
За 12 міляў ад гораду месьціцца Горны Парк Райфл, які належыць і адмініструецца гарадзкімі ўладамі. Ён вядомы сваімі трасамі для ўзлазаньня на адхільныя скалы.
Улетку 2014 году ў гэтым горадзе адбыліся выступленьні ў абарону права на адкрытае нашэньне зброі, якое ў штаце Каларада зьяўляецца канстытуцыйным і абмежаванае толькі ў Дэнвэры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Райфл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гандлёвая палата Райфлу (анг.)