Перайсьці да зьместу

Раецке Цепліцэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раецке Цепліцэ
славац. Rajecké Teplice
Панарама Раецкіх Цепліцаў
Панарама Раецкіх Цепліцаў
Герб Раецкіх Цепліцаў Сьцяг Раецкіх Цепліцаў
Першыя згадкі: 1376
Места з: 1989
Краіна: Славаччына
Край: Жылінскі
Раён: Жыліна
Рэгіён: Раецкая катлавіна, Верхняе Паважжа
Староста: Катарына Гола[1]
Плошча: 11,85 км²
Вышыня: 411 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 2978 чал.
шчыльнасьць: 251,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-41
Паштовы індэкс: 013 13
NUTS: 517933
Нумарны знак: ZA
Геаграфічныя каардынаты: 49°8′0″ пн. ш. 18°41′0″ у. д. / 49.13333° пн. ш. 18.68333° у. д. / 49.13333; 18.68333Каардынаты: 49°8′0″ пн. ш. 18°41′0″ у. д. / 49.13333° пн. ш. 18.68333° у. д. / 49.13333; 18.68333
Раецке Цепліцэ на мапе Славаччыны
Раецке Цепліцэ
Раецке Цепліцэ
Раецке Цепліцэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.rajecke-teplice.sk

Раецке Цепліцэ (па-славацку: Rajecké Teplice) — места ў Жылінскім раёне Жылінскага краю. Плошча — 11,85 км²; Насельніцтва — 2978 чалавек (2015).

Раецке Цепліцэ вядомае сваімі прыроднымі тэрмальнымі курортамі.

Працякаюць рака Райчанка і ручай Бістрычка.

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1376 рокам у лісьце вугорскага караля Людвіка Вялікага. З 1496 року вёска фігуруе ў крыніцах у складзе Льетаўскага маёнтку, якім паступова валодалі Ян Запольскі, Мікулаш Костка, ад 1558 року Францішак Турза, а з 1585 — ягоны сын Юрай Турза. Апошні ў 1610 року адчыніў тут першы «купальны дом», куды запрашаў сяброў і ладзіў сустрэчы, а таксама ўпарадкаваў іншыя крыніцы і даў разьвіцьцё вёсцы. Па ягонай сьмерці ў 1616] року ягоныя маёнткі былі падзеленыя між чатырма спадчыньнікамі.

Наступны ўздым наступіў у канцы XVIII стагодзьдзя, калі тэрмальныя крыніцы былі абноўленыя. Аднак у XIX стагодзьдзі зноў пачаліся звады спадкаемцаў, урэшце ў 1882 новы ўладальнік абнавіў крыніцы, ізноў павялічыўшы іхнюю папулярнасьц, асабліва пасьля візыту эрцгерцага Карла Людвіка з сужэнкаю й іншымі прыдворнымі Вены. З ініцыятывы новых уласьнікаў пачалося і будаўніцтва чыгункі між Жылінай і Райцам. У 1880 року Раецке Цепліцы ўвайшлі ў склад Конскай.

У пачатку XX стагодзьдзя пасьля судовага працэсу курорт перайшоў ва ўласнасьць Ладыслава Гаўзэра, які пачаў тут будаўніцтва неагатычнага касьцёлу. Першая сусьветная вайна спыніла разьвіцьцё паселішча, да таго ж 1916 у вёсцы здарылася паводка. Толькі ў 1925 року са зьменаю ўласьніка пачалася рэканструкцыя курорту, у 1930-я былі ўзьведзеныя новыя купелі і гатэль.

Курорт выкарыстоўваўся і ў часе існаваньня Славацкай дзяржавы да 1944 року, калі пасьля выбуху Славацкага нацыянальнага паўстаньня немцы зачынілі курорт, бо мноства жыхароў Раецкіх Цепліцаў падтрымалі паўстанцаў. Немцы пакінулі вёску 1 траўня 1945.

У 1951 року вёска была зноў вылучаная ў асобнае паселішча, а ў 1959 атрымала статус курортнага мястэчка. Далей у ягоны склад увайшлі вёскі Странске, Кунэрад, Каменна Поруба (раён Жыліна), Полуўсе і Конска.

8 лютага 1989 року Раецке Цепліцэ атрымалі статус места, пасьля чаго зь ейнага складу былі выведзеныя ўсе вёскі, акрамя Полуўсіх. Пасьля атрыманьня статусу Раецке Цепліцэ стварылі месцкі герб: на блакітным шчыце пераплеценыя сымбалі сонца, вады і паветра як ацаляльныя складнікі. Сьцяг места складаецца зь пяці палосаў аднолькавай шырыні жоўтага, сіняга, белага, сіняга і жоўтага колераў.

Турыстычныя аб’екты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае нацыянальны прыродны рэзэрват Козал на аднайменнай гары на паўднёвы захад ад места, побач з Лучанскай Малой Фатрай. У рэзэрваце плошчаю 91,58 гектары дзейнічае турыстычны маршрут.

Культурныя славутасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца Ўнебаўзяцьця Панны Марыі
  • Помнік палеглым у I сусьветнай вайне
  • Касьцёл Божага Сэрца Ісусавага

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партнэрскія месты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Zoznam zvolených starostov a primátorov podľa obcí, miest a mestských častí (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky (21 лістапада 2014). Праверана 23 сакавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раецке Цепліцэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў