Раецке Цепліцэ
| Раецке Цепліцэ | |||||
| Населены пункт | |||||
Панарама Раецкіх Цепліцаў | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Жылінскі | ||||
| Рэгіён | Раецкая катлавіна, Верхняе Паважжа | ||||
| Першыя згадкі | 1376 | ||||
| Дата заснаваньня | 1376 | ||||
| Места з | 1989 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Староста | Катарына Гола[1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 11,85 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 411 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 49°07′39″ пн. ш. 18°40′58″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 2978 чал. (2015) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +421-41 | ||||
| Паштовы індэкс | 013 13 | ||||
| NUTS | 517933 | ||||
| Нумарны знак | ZA | ||||
| Сайт | rajecke-teplice.sk | ||||
| Раецке Цепліцэ на мапе Славаччыны Раецке Цепліцэ | |||||
Раецке Цепліцэ (па-славацку: Rajecké Teplice) — места ў Жылінскім раёне Жылінскага краю. Плошча — 11,85 км²; Насельніцтва — 2978 чалавек (2015).
Раецке Цепліцэ вядомае сваімі прыроднымі тэрмальнымі курортамі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працякаюць рака Райчанка і ручай Бістрычка.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1376 рокам у лісьце вугорскага караля Людвіка Вялікага. З 1496 року вёска фігуруе ў крыніцах у складзе Льетаўскага маёнтку, якім паступова валодалі Ян Запольскі, Мікулаш Костка, ад 1558 року Францішак Турза, а з 1585 — ягоны сын Юрай Турза. Апошні ў 1610 року адчыніў тут першы «купальны дом», куды запрашаў сяброў і ладзіў сустрэчы, а таксама ўпарадкаваў іншыя крыніцы і даў разьвіцьцё вёсцы. Па ягонай сьмерці ў 1616] року ягоныя маёнткі былі падзеленыя між чатырма спадчыньнікамі.
Наступны ўздым наступіў у канцы XVIII стагодзьдзя, калі тэрмальныя крыніцы былі абноўленыя. Аднак у XIX стагодзьдзі зноў пачаліся звады спадкаемцаў, урэшце ў 1882 новы ўладальнік абнавіў крыніцы, ізноў павялічыўшы іхнюю папулярнасьц, асабліва пасьля візыту эрцгерцага Карла Людвіка з сужэнкаю й іншымі прыдворнымі Вены. З ініцыятывы новых уласьнікаў пачалося і будаўніцтва чыгункі між Жылінай і Райцам. У 1880 року Раецке Цепліцы ўвайшлі ў склад Конскай.
У пачатку XX стагодзьдзя пасьля судовага працэсу курорт перайшоў ва ўласнасьць Ладыслава Гаўзэра, які пачаў тут будаўніцтва неагатычнага касьцёлу. Першая сусьветная вайна спыніла разьвіцьцё паселішча, да таго ж 1916 у вёсцы здарылася паводка. Толькі ў 1925 року са зьменаю ўласьніка пачалася рэканструкцыя курорту, у 1930-я былі ўзьведзеныя новыя купелі і гатэль.
Курорт выкарыстоўваўся і ў часе існаваньня Славацкай дзяржавы да 1944 року, калі пасьля выбуху Славацкага нацыянальнага паўстаньня немцы зачынілі курорт, бо мноства жыхароў Раецкіх Цепліцаў падтрымалі паўстанцаў. Немцы пакінулі вёску 1 траўня 1945.
У 1951 року вёска была зноў вылучаная ў асобнае паселішча, а ў 1959 атрымала статус курортнага мястэчка. Далей у ягоны склад увайшлі вёскі Странске, Кунэрад, Каменна Поруба (раён Жыліна), Полуўсе і Конска.
8 лютага 1989 року Раецке Цепліцэ атрымалі статус места, пасьля чаго зь ейнага складу былі выведзеныя ўсе вёскі, акрамя Полуўсіх. Пасьля атрыманьня статусу Раецке Цепліцэ стварылі месцкі герб: на блакітным шчыце пераплеценыя сымбалі сонца, вады і паветра як ацаляльныя складнікі. Сьцяг места складаецца зь пяці палосаў аднолькавай шырыні жоўтага, сіняга, белага, сіняга і жоўтага колераў.
Турыстычныя аб’екты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзейнічае нацыянальны прыродны рэзэрват Козал на аднайменнай гары на паўднёвы захад ад места, побач з Лучанскай Малой Фатрай. У рэзэрваце плошчаю 91,58 гектары дзейнічае турыстычны маршрут.
Культурныя славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца Ўнебаўзяцьця Панны Марыі
- Помнік палеглым у I сусьветнай вайне
- Касьцёл Божага Сэрца Ісусавага
Купальні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Партнэрскія месты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Zoznam zvolených starostov a primátorov podľa obcí, miest a mestských častí (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky (21 лістапада 2014). Праверана 23 сакавіка 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Раецке Цепліцэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (славацк.) (анг.) (ням.) (рас.) (пол.) (кар.) (вуг.) (гішп.) (італ.) (эсп.)
- Афіцыйная бачына курорту (славацк.) (пол.) (ням.) (анг.) (рас.) (ар.)
- 3D-панарама