Радыяцыйная аварыя
Выгляд
Радыяцыйная аварыя — страта кіраваньня крыніцай іянізуючага выпраменьваньня, выкліканая няспраўнасьцю, пашкоджаньнем абсталяваньня, няправільнымі дзеяньнямі работнікаў (пэрсаналу), стыхійнымі бедзтвамі ці іншымі прычынамі, якая магла прывесьці ці прывяла да апраменьваньня людзей ці радыяактыўнага забруджваньня навакольнага асяродзьдзя па-за ўсталяванымі нормамі[1].
Ядзерная аварыя — адна з адменаў радыяцыйных аварыяў: аварыя, зьвязаная з пашкоджаньнем цеплавыдзяляльных элемэнтаў, што перавышае ўсталяваныя межы бясьпекі эксплюатацыі, ці/альбо апраменьваньнем пэрсаналу, што перавышае дапушчальнае для нармальнай эксплюатацыі, выкліканая:
- парушэньнем кантролю і кіраваньня ланцуговай ядзернай рэакцыяй у актыўнай зоне рэактару;
- утварэньнем лякальнай крытычнасьці пры перазагрузцы, траспартаваньні і захоўваньні ядзернага паліва;
- парушэньнем цеплаадводу ад ЦВЭЛаў
Найбольш вядомыя радыяцыйныя аварыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кыштымская трагедыя(ru), выбух на сховішчы радыяактыўных адкідаў ВА «Маяк»
- 29 верасьня 1957 году адбылася аварыя на ВА «Маяк». Забруджваньне мясцовасьці ўдвая перавышала аналягічнае забруджваньне, выкліканае Чарнобыльскай аварыяй.
- 21 красавіка 1964 году падзеньне спадарожніка «Транзыт-5В» зь ядзернай энэргетычнай устаноўкай SNAP-9A на борце.
- Радыялягічны інцыдэнт у Гаяніі(ru) 1987 год.
- Разбурэньне трох плютоневых(ru) ядзерных бомбаў у вёсцы Палямарэс (Гішпанія).
- Разбурэньне чатырох тэрмаядзерных бомбаў у авіякатастрофе над Грэнляндыяй, 1968 год. Увогуле вядома прыкладна пра 20 авіяцыйных інцыдэнтаў у ЗША са стратай ці/альбо разбурэньнем ядзернай зброі.
- Радыяцыйная аварыя ў бухце Чажма(ru) 10 жніўня 1985 году
- Шматлікія здарэньні на палігоне Санта-Сусана(en)
Ядзерныя аварыі:
- Чарнобыльская катастрофа
- Аварыя на Тры-Майл-Айлэндзкай АЭС 1979 год
- 10 кастрычніка 1957 году аварыя на рэактары ў Ўіндскэйле, Вялікабрытанія
- Атамная аварыя на заводзе «Чырвонае Сормава»
- Аварыя на падлодцы К-19
- Аварыя на АЭС Фукусіма I у Японіі 12 сакавіка 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ст. 1 Закона Республики Беларусь от 5 января 1998 г. № 122-З "О радиационной безопасности населения", с изменениями, внесенными Законом Республики Беларусь от 21 декабря 2005 г. № 72-З. (рас.). pravo.by. Праверана 20 сьнежня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэклярацыя аб прадухіленьні ядзернай катастрофы (1981) (рас.)
- Канвэнцыя аб апэратыўным апавяшчэньні пра ядзерную аварыю (Вена, 1986) (рас.)
- Канвэнцыя аб ядзернай бясьпецы (Вена, 1994) (рас.)
- Канвэнцыя аб фізычнай ахове ядзернага матэрыялу (Вена, 1979) (рас.)
- Венская канвэнцыя аб грамадзянскай адказнасьці за ядзерную шкоду (рас.)
- Аб’яднаная канвэнцыя аб абыходжаньні з адпрацаваным палівам і бясьпецы абыходжаньня з радыяактыўнымі адыходамі (рас.)
|