Перайсьці да зьместу

Рагнгільда Швэдзкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагнгільда Швэдзкая
Ragnhild
Рагнгільда Швэдзкая
Рагнгільда Швэдзкая
Сьвятая
Нарадзілася 1075
Памерла 1117
Шануецца Швэцыя
Галоўная сьвятыня Царква сьвятой Рагнгільды (Сёдэртэлье)

Рагнгільда Швэдзкая (1075 — каля 1117) — мясцовая шануймая каталіцкая сьвятая, чый культ зафіксаваны ў сераднявечнай Швэцыі. Часьцей за ўсё асацыюецца з царквой у Сёдэртэлье ў ляндскапе Сёдэрманлянд і Стрэнгнэскай дыяцэзіі Швэцыі. Паводле шэрагу крыніцаў, была таксама швэдзкай каралевай, жонкай Інге II.

Лічыцца заснавальніцай касьцёлу (пазьней — лютэранскай кірхі) ў Сёдэртэлье, дзе й была пахаваная. Калі яна была рэальнай асобай, дык жыла ў ХІ-ХІІ стст. Традыцыйнай датай сьмерці лічыцца 1117 год. Тым ня менш, ніводная крыніца ранейшая за ХV стагодзьдзе яе ня ўзгадвае. Эпітафія з узгаданага касьцёлу была запісана ў XVII стагодзьдзі Эліясам Пальмшэльдам. У крыніцах ХV ст. пазначаецца, што яна была каралевай, дачкой Гальстэна (магчыма, Гальстэна Стэнкільсана) і каралевай, жонкай ці то Інге I, ці Інге II, што замінае ёй быць генэалягічна й храналягічна дачкой Гальстэна Стэнкільсана. Насьценныя выявы Рагнгільды, якія датуюцца ХV ст., можна ўбачыць у цэрквах у Бёр’е й Віксьце ва Ўпляндзе ды ў Энонгеры, што знаходзіцца ў Гэльсынгляндзе (усе ва Ўпсальскай дыяцэзіі).

Цікавасьць да Рагнгільды (і некаторых іншых мясцовых сьвятых) і ўвогуле да швэдзкае мінуўшчыны аднавілася пасьля некаторага зацішша рэфармацыі ў XVI—XVII стст. У сваю чаргу праца швэдзкага каталіцкага сьвятара Ёганэса Вастовіюса «Vitis aquilonia» (Паўночная лаза), надрукаваная ў 1623 годзе, выклікала пераасэнсаваньне чалавечае выявы на пячатцы гораду Сёдэртэлье як выявы Рагнгільды.

У Блякэбэргу (у заходняй частцы Стакгольму) знаходзіцца капліца сьвятой Рагнгільды.

Папярэднік
Інгегерд Нарвэская
Швэдзкія каралевы
1105—1117
Наступнік
Ульвгільда