Перайсьці да зьместу

Пятро Пракаповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П. І. Пракаповіч, 10.07.1775 — 22.03.1850

Пятро́ Іва́навіч Пракапо́віч (10 ліпеня 1775, вёска Мітчэнкі Канатопскага павету — 22 сакавіка 1850) — ўкраінскі навуковец-пчаляр, які першым у сьвеце вынайшаў паўразборны рамовы вулей[1].

Пятро Іванавіч нарадзіўся 10 ліпеня 1775 году ў вёсцы Мітчэнкі Канатопскага павету (сёньня Бахмацкі раён Чарнігаўскай вобласьці) ў сям’і шляхціча-сьвятара казацкага роду. З 11-ці гадоў Пракаповіч вучыўся ў Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі й скончыў яе 19-цігадовым юнаком, пры тым атрымаў глыбокія веды ў агульнатэхнічных навуках, мастацтве, авалодаў 6 замежнымі мовамі.

З 1794 па 1798 гады адбываў на ваеннай службе. У 1798 годзе, ва ўзросьце 23 год, звольніўся ў чыне паручніка, Вярнуўся ў родную вёску.

Ужо ў 1800 годзе стварае першы пчальнік, які налічваў 77 вульляў і 50 дзесяцінаў зямлі. Але адбыўся вялікі пажар, які амаль цалкам усё зьнішчыў. Толькі настойлівасьць і працалюбівасьць Пракаповіча дапамаглі яму аднавіць пчальнік. Праз 8 гадоў ён складаўся з 600 вульляў, яшчэ праз 8 гадоў меў 5000 вульляў, а празь некаторы час складаўся з 10000 вульляў[1].

У 1814 годзе П. І. Пракаповіч вынаходзіць новы тып вульля — разборны, рамовы, які назваў Пецярбурскім, найлепшым чынам прыстасаваны да клімату пры доглядзе пчолаў, які захоўвае іх пры зборы мёду.

У 1827 годзе Пракаповіч адкрыў у сваёй роднай вёсцы першую ў Расейскай імпэрыі школу пчалярства, якую ўтрымоўваў на ўласныя сродкі. У ёй навучаліся сяляне з Украіны, Беларусі, Башкірыі, а таксама Грузіі, Чэхіі, Вугоршчыны, Італіі, Нямеччыны. У школе навучаліся таксама садоўніцтву, агародніцтву, вінаградцтву, кветкаводзтву, пісьменству, арытмэтыцы й сьпевам[2].

У 1830 годзе школа й пчальнік былі перанесены на хутар каля вёскі Пальчыкі. Школка праіснавала 52 гады, зь яе дзьвярэй выйшлі 566 спэцыялістаў па пчалярстве.

22 сакавіка 1850 году Пятро Іванавіч Пракаповіч памёр[1].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У якасьці навукоўца-пчаляра Пракаповіч выдаў шмат навуковых працаў па пчалярстве:

  • «Записки о пчёлах» — 1808 год[1]
  • «О гнильце»
  • «О матках пчелиных»
  • «О семействах пчелиных»
  • «Опыт размножения одного семейства»
  • «О втулочном улье»
  • «Взгляд на пчеловодство и на выгоды, оным доставляемые»

Усяго было выдадзена больш за 60 артыкулаў у розных часопісах і газэтах[3].

П. І. Пракаповіч шматразова ўзнагароджваўся залатымі й срэбранымі мэдалямі, быў абраны чальцом-карэспандэнтам Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі, быў узнагароджаны за адмысловыя заслугі перад Бацькаўшчынай ордэнам Сьвятога Ўладзімера першай ступені[2].

  1. ^ а б в г Канатопскі партал (рас.)
  2. ^ а б Пчёлы и пчеловодство (рас.)
  3. ^ Словарь-справочник по пчеловодству, А. И. Черкасова, И. К. Давыденко и др. — Киев: «Урожай», 1991