Пудынг
Выгляд
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Пудынг (па-ангельску: pudding) — дэсэртная ці закусачная страва, традыцыйная й найболей распаўсюджаная ў Вялікабрытаніі, часьцей за ўсё ўяўляе сабой аднастайную масу на аснове малочных прадуктаў з даданьнем крухмалу ці патакі. Звычайна ў склад таксама ўваходзяць яйкі, цукар, мука, духмяныя затаўкі й садавіна, часьцей за ўсё ў сушаным выглядзе. Пудынг можа зьмяшчаць гародніну, мясныя прадукты, рыс і іншыя прадукты. Існуе незьлічоная колькасьць рэцэптаў пудынгаў. Звычайна яны варацца на «вадзяной лазьні» ці пякуцца. Пудынг, асабліва плам-пудынг, зьяўляецца традыцыйнай Каляднай стравай у Вялікабрытаніі й Садружнасьці нацыяў. Звычайна пудынг падаюць астуджаным.