Перайсьці да зьместу

Прэзыдэнт Балівіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржаўная пасада
Пасаду займае
Люіс Арсэ[d]

Прэзыдэнт Балівіі — глава дзяржавы і ўраду Балівіі. Паводле дзеючай Канстытуцыі прэзыдэнт абіраецца на ўсеагульных выбарах на 5-гадовы тэрмін. Выбраным лічыцца кандыдат, які набраў большасьць галасоў (больш 50% галасоў). Калі пераможца не вызначаны, парлямэнт на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат выбірае прэзыдэнта з двух кандыдатаў, якія атрымалі простую большасьць галасоў.

Апошні прэзыдэнт Балівіі — Эва Маралес уступіў на сваю пасаду 22 студзеня 2006 году. Ён быў выбраны ў 18 сьнежня 2005 году і пераабраны 6 сьнежня 2009 году паводле новай Канстытуцыі, якая дзейнічае са студзеня 2009 году. У 2016 годзе большасьць балівійцаў, якія прынялі ўдзел у рэфэрэндуме аб дазволе прэзыдэнту Эва Маралесу балятавацца на гэтую пасаду чацьвёрты раз, выказаліся супраць унясеньня адпаведнай папраўкі ў канстытуцыю. Але ў лістападзе 2017 году Вярхоўны суд Балівіі прызнаў рэфэрэндум несапраўдным.

20 кастрычніка 2019 году ў Балівіі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, на якіх Эва Маралес, паводле афіцыйных зьвестак, перамог у чацьверты раз. Паводле афіцыйных вынікаў, Эва Маралес здабыў 47,08% галасоў, а ягоны галоўны канкурэнт, цэнтрыст і папярэдні прэзыдэнт Карляс Мэса — 35,61. Але гэта былі вынікі з падліку толькі 84% галасоў. Розьніца паміж канкурэнтамі склала 11%, а каб пазьбегчы рызыкоўнага другога туру, паводле балівійскага закону, патрэбная перавага ў 10%. Потым ЦВК краіны спыніла падлік і паведаміла пра вынікі толькі праз тры дні, адмовішыўся ад папярэдніх дадзеных зь некаторых акругаў. Гэта прывяло да масавых пратэстаў. У выніку 10 лістапада Маралес падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта Балівіі[1]. У той жа дзень ён абвясьціў аб правядзеньні новых выбараў кіраўніка дзяржавы[2]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]