Перайсьці да зьместу

Постмадэрнізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Постмадэрні́зм (франц. postmodernisme — пасьля мадэрнізму[1]) — тэрмін, які вызначае структурна падобныя зьявы ў сусьветным грамадзтве і культуры другой паловы XX стагодзьдзя: ён ужываецца як для характарыстыкі постнеклясычнага тыпу філязофстваваньня, гэтак і для комплексу стыляў у мастацтве. Постмадэрн — стан сучаснай культуры, які ўключае ў сябе перад-постнеклясычную філязофскую парадыгму, да-постмадэрнісцкае мастацтва, а таксама масавую культуру гэтай эпохі.[1][2]

Адрозьненьне постмадэрнізму ад мадэрнізму

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Постмадэрнізм узьнік як антытэза мадэрнізму, адкрыты для разуменьня толькі нешматлікім[3]. Постмадэрн надае ўсяму гульнявую форму, нівэліруе адлегласьць паміж масавым і элітарным спажыўцом, зводзячы эліту ў масы (гламур). Адрозьненьне постмадэрнізму ад мадэрнізму мае быць наступным чынам:

Параўнальная табліца па Іхабу Хасану
мадэрнізм постмадэрнізм
зачыненая замкнёная форма адкрытая растуленая антыформа
мэта гульня
задума выпадак
герархія анархія
майстэрства/логас вычэрпваньне/маўчаньне
прадмет мастацтва/скончаны твор працэс/пэрфоманс/хэпэнінг
дыстанцыя удзел
творчасьць/татальнасьць/сынтэз дэканструкцыя/антысынтэз
прысутнасьць адсутнасьць
цэнтраваньне расьсейваньне
жанр/межы тэкст/інтэртэкст
сэмантыка рыторыка
парадыгма сынтагма
мэтафара мэтанімія
сэлекцыя камбінацыя
карані/глыбіня рызома/паверхня
інтэрпрэтацыя/тлумачэньне супрацьінтэрпрэтацыя/няслушнае тлумачэньне
азначальнае якое азначае
чытаньне ліст
апавяданьне/вялікая гісторыя антыапавяданьне/малая гісторыя
асноўны код ідыалект
сымптом жаданьне
тып мутант
фалацэнтрызм поліморфнасьць/андрагінізм
паранойя шызафрэнія
вытокі/чыньнікі адрозьненьне/сьледзтва
Бог-Бацька Сьвяты дух
мэтафізыка іронія
пэўнасьць нявызначанасьць
трансцэндэнтнае іманэнтнае
Параўнальная табліца па Брайніну-Пасеку[4]
мадэрнізм постмадэрнізм
Скандальнасьць Канфармізм
Антымяшчанскі пафас Адсутнасьць пафасу
Эмацыйнае адмаўленьне былога Дзелавое выкарыстаньне папярэдняга
Першаснасьць як пазыцыя Другаснасьць як пазыцыя
Ацэнка ў саманазве: «Мы — новае» Адсутнасьць ацэнкі ў саманазве: «Мы — усё»
Дэкляраваная элітарнасьць Не дэкляраваная дэмакратычнасьць
Перавага ідэальнага над матэрыяльным Камэрцыйны посьпех
Вера ў высокае мастацтва Антыўтопія
Фактычная культурная пераемнасьць Адмова ад папярэдняй культурнай парадыгмы
Выразнасьць мяжы мастацтва - не мастацтва Усё можа звацца мастацтвам
  1. ^ а б Постмадэрнізм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  2. ^ Новый философский словарь. Постмодернизм. — Минск: Современный литератор, 2007. — С. 425.
  3. ^ Скоропанова И. С. Русская постмодернистская литература// Флинта; 2002 г.; 608 стр.; 5-89349-108-4
  4. ^ В.Брайнин-Пассек. О постмодернизме, кризисе восприятия и новой классике.// Новый мир искусства — Санкт-Петербург, ноябрь 2002