Перайсьці да зьместу

Пост-панк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пост-панк
Стылістычнае паходжаньнепанк-рок, глэм-рок, прота-панк, No wave
Паходжаньне1978, Вялікабрытанія
Тыповыя інструмэнтывакал, гітара, бас-гітара
Папулярнасьцьвысокая ў 1980-х
Вытворныя формыготык-рок
Паджанры
готык-рок — новая хваля — Cold wave
Роднасныя жанры
панк-рок
Лягатып Вікісховішча Post-punk ў Вікісховішчы

Пост-па́нк (па-ангельску: post-punk) — жанр рок-музыкі, які склаўся ў канцы 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі як працяг панк-року. У адрозьненьне ад апошняга пост-панк мае большую разнастайнасьць музычнага самавыяўленьня з прычыны шырокага дыяпазону ўплыву на жанр краут-року — у першую чаргу такіх гуртоў як Neu! і Can, — а таксама жанраў даб, фанк, дыска й інш.

Замест энэргіі, якая б’е ключом, і гітарнай агрэсіі панку для пост-панку характэрны павольны манатонны рытм зь пераважаньнем басу й ударных, пачуцьцё нарастаючай трывогі, адхілённы вакал і, як правіла, дэпрэсіўныя мэлянхалічныя тэксты, часам з роздумамі пра жыцьцё й сьмерць.[1]

Гісторыя фармаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютны альбом Public Image Ltd 1978 году лічыцца адным зь першых і найбольш уплывовых альбомаў пост-панку, разам са спрадусаванным Дэйвідам Боўі альбомам Ігі Попа The Idiot, які пабачыў сьвет годам раней.

Шэраг гуртоў «другое хвалі» пост-панку, абапіраючыся, з аднаго боку, на спадчыну пэўных пост-панк выканаўцаў (Killing Joke, Wire), зь іншага боку — на новую хвалю, а таксама на індастрыял, гралі пост-панк, актыўна выкарыстоўваючы ў запісу электронныя інструмэнты. Мэлядычны электронны пост-панк (Depeche Mode) па сутнасьці меў мала адрозьненьняў ад гуртоў, што выйшлі з другой хвалі электра-попу. На разьвіцьцё альтэрнатыўнае музыкі вялікі ўплыў зрабілі калектывы на сутыку зь індастрыялам: Chrome, Clock DVA, D.A.F.

Дзякуючы творчасьці такіх гуртоў, як Joy Division, The Cure, Siouxsie and the Banshees ды Bauhaus, нарадзіўся вытворны жанр гатычны рок. Мэлёдыка пост-панку таксама стала падмуркам для плыні шугейзінг (ад англ. shoegaze), які зьявіўся ў сярэдзіне 80-х гадоў.

Найбольш вядомыя гурты пост-панку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]