Перайсьці да зьместу

Плябанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плябанія ля касьцёла Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле
Пратэстанцкая плябанія ў Руці (Цюрых)

Пляба́нія (па-польску: plebania) — двор сьвятара каталіцкай, рэфарматарскай або ўніяцкай царквы ў Польшчы і Беларусі ў XVI—XX стст.

Звычайна разьмяшчаўся каля храма, уключаў жылы дом і гаспадарчыя пабудовы. Драўляная жылая забудова вырашалася пераважна ў традыцыях народнага дойлідзтва. Пляніроўка дома звычайна 3-камэрная, у XIX — пачатку XX ст. больш складанай структуры.