Перайсьці да зьместу

Паўднёвы Ўрал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўднёвы Ўрал. Від са спадарожніка

Паўднёвы Ўрал — частка ўральскіх гор, цягнецца ад р. Уфы (у раёне пасёлку Ніжні Ўфалей) да ракі Урал. З захаду і ўсходу абмежаваная Усходне-Эўрапейскай і Заходне-Сыбірскай раўнінамі. Даўжыня гор — 550 км. Самая выкокая кропка — 1640 м (гара Ямантаў).

Рэльеф Паўднёвага Ўралу складаны. Разновысотныя хрыбты паўднёва-заходняга і мерыдыянальнага напрамку падзеленыя глыбокімі падоўжнымі і папярочнымі паніжэньнямі і далінамі.

Большая частка схілаў пакрытая тайговымі, радзей зьмяшанымі лясамі; сустракаюцца шыракалістыя лясы; на ўсходнім схіле і ў паўднёвай частцы — стэп.

  • Ямантаў (1640 м)
  • Вявлікі Ірэмель (1582 м)
  • Малы Ямантаў (1510 м)
  • Нургуш (1406 м)
  • Кругліца (1168 м)
  • Адклікной грэбень (1155 м)