Перайсьці да зьместу

Пастух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Кулікоў. Пастушок. 1909
Пастух авечак у Патагоніі

Пастух — чалавек, які пасе жывёлу. Добры пастух ня толькі добра ведае час і месца пасьбы, але і правілы догляду за жывёлай, умее аказваць першую дапамогу пры захворваньнях і г. д.

У залежнасьці ад краіны пастухі маюць сваю культурна-моўную спэцыфіку і назву, напрыклад каўбой у ЗША, чабан на поўдні Расеі, ва Ўкраіне і ў краінах Сярэдняй Азіі.

На Беларусі сьвятам пастухоў лічылі Юр’я (6 траўня). Іх частавалі ў полі яечняй, адорвалі кускамі тканіны, адзеньнем, грашыма. Часам пастуха ў сьвяточныя дні аблівалі халоднай вадой. Гэта рабілася дзеля таго, каб ён «ня спаў» летам і не згубіў статак. Акрамя таго, пастухоў віншавалі на Вялікдзень, Тройцу, Міколу, у Пятроў дзень і на Ільлю.