Перайсьці да зьместу

Парлямэнцкія выбары ў Францыі 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2022
 Сьцяг Францыі
Парлямэнцкія выбары ў Францыі 2024 году
7 ліпеня 2024
Партыя «Новы народны фронт» «Разам за Рэспубліку» «Нацыянальнае аб’яднаньне»
Лідэр з Манюэль Бампар Габрыель Аталь Жардан Бардэльля
Галасоў выбаршчыкаў 7 040 232 6 692 365 10 110 013
Папярэдняя колькасьць месцаў 151 245 89
Колькасьць месцаў 180 159 142
Розьніца (месцаў) 49 86 53
Адсотак 26 25 37

Парлямэнцкія выбары ў Францыі 2024 году — выбары ў Нацыянальны сход Францыі 17-га скліканьня, якія прайшлі ў 2 колы 30 чэрвеня і 7 ліпеня 2024 году.

Найбольш месцаў (180) атрымаў «Новы народны фронт». Пры гэтым «Нацыянальнае аб’яднаньне» набрало на 44 % больш галасоў, але здабыло на 27 % менш месцаў (142) і паводле іх ліку апынулася толькі на 3-м месцы.

Першым пра выбары заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у чэрвені 2024 году. Ён заявіў аб роспуску парлямэнту Францыі і новых выбарах. Роспуск адбыўся пасьля выбараў у Эўрапарлямант, дзе грамада Э. Макрона прайграла выбары. Жан-Люк Мэляншон адобрыў рашэньне Э. Макрона. У сваім Твітэры Ж. Мэляншон заявіў, што Э. Макрон:

больш ня мае законнасьці для правядзеньня сваёй работы грамадзкіх злоўжываньняў, кліматычнае бязьдзейнасьці і распальваньня вайны

— Чаму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў новыя выбары...[1].

Водгукам на новыя выбары Франсуа Руфэна сталі заклікі ўсіх правадыроў левых груповак да злучэньня ў шырокае аб'яднаньне «Новы народны фронт»[2]. Падобныя заклікі заявілі правадыры іншых грамадпў краіны: Французкая камуністычная партыя, «Экалягісты», Сацыялістычная партыя Францыі[3].

Пасьля выбараў у сойм Францыі 2022 году прыхільнікі Э. Макрона страцілі большасьць. Іншыя грамады не змаглі мець большасьць у сойме Францыі. Гэта давала магчымасьцьЭ. Макрону карыстаццаправам праыняцьця законаў без адабрэньня соймам краіны. Толькі ў 2023 годзе гэта рабілі 23 разы[4]. Перад тым толькі ў 1988 годзе прымаліся законы без адабрэньня соймам краіны[5].

Вечарам 9 чэрвеня 2024 году Э. Макрон абвясьціў аб роспуску сойму і новых выбарах у парлямэнт Францыі[6]. Рашэньне новых выбараў было зьвязанае з вынікамі выбараў у Эўрапейскі Парлямэнт у 2024 годзе. Роспуск быў з-за нізкіх вынікаў і падтрымкі грамады Э. Макрона. Ён заявіў:

У канцы гэтага дня я не ўмагу рабіць выгляд, што нічога не адбылося. Да гэтага стану дабаўляецца ліхаманка, якая ахапіла грамадзкія і соймавыя гутаркі ў нашае краіне ў астатнія гады...

— Макрон па выніках выбараў ў Эрапарлямант распусьціў Народны сход[7].

Апытаньне грамадзкага выбару

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сярэдняя крывая апытаньняў:
Партыі іх злучэньні Першае галасаваньне Другое галасаваньне Разам месцаў +/–
Галасоў % Месцаў Галасоў % Месцаў
Даведка
Дзейныя бюлетэні
Нядзейных бюлетэні
Пустых бюлетэняў
Разам 100,00 100,00 577
Заржгістравана выбарнікаў/яўка 49 339 714 49 339 714
Крыніца: