Рэспубліканцы (Францыя)
Выгляд
Рэспубліканцы | |
па-француску: Les Républicains | |
![]() | |
Лідэр партыі | Ларан Вак'е[d] |
---|---|
Заснавальнік | Нікаля Сарказі |
Дата заснаваньня | 30 траўня 2015 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кансэрватызм[1] і галізм[d][2] |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя рэспубліканцы[d] |
Колькасьць | 234 556[3] |
Афіцыйны сайт | republicains.fr (фр.) |
Рэспубліканцы (па-француску: Les Republicains) — француская палітычная правацэнтрысцкая партыя. Створаная 30 траўня 2015 году ў выніку перайменаваньня й зьмены статуту партыі Зьвяз за народны рух. Заснавальнікам і першым старшынём партыі быў прэзыдэнт Францускай рэспублікі ў 2007—2012 гадах Нікаля Сарказі. Стваральнікі партыі былі натхнёны галізмам[4][5]. У выбарах прэзыдэнта Францыі ў 2017 годзе ад партыі браў удзел Франсуа Фіён. Партыя ёсьць сябрам Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыяналу і Эўрапейскай народнай партыі[6], а таксама ўваходзіць у групу Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапейскім парлямэнце.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.mediapart.fr/journal/france/141019/les-republicains-sont-l-un-des-partis-conservateurs-les-plus-en-perdition
- ^ https://www.lejdd.fr/politique/lr-le-maire-dorleans-annonce-quitter-les-republicains-car-la-position-du-parti-est-devenue-illisible-133602
- ^ https://www.huffingtonpost.fr/2017/12/10/presidence-des-republicains-a-la-mi-journee-la-participation-a-de-quoi-satisfaire-laurent-wauquiez_a_23302679/
- ^ André Knouwel (2021). «Political Partoes». In Rory Costello; Neil Robinson (eds.). Comparative European Politics: Distinctive Democracies, Common Challenges. Oxford University Press. — С. 46. — ISBN 9780198811404.
- ^ Nordsieck, Wolfram (2017). «France». Parties and Elections in Europe.
- ^ «EPP — European People’s Party — Member Parties». European People’s Party.