Перайсьці да зьместу

Пакінуты горад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дом у пакінутай вёсцы побач з г. Прыпяць ва Ўкраіне

Пакінуты горад — катэгорыя геаграфічных аб’ектаў, колішніх населеных пунктаў, пакінутых жыхарамі па розных прычынах — праз спад эканамічнай актыўнасьці, войны, прыродныя ці тэхнагенныя катастрофы.

Занядбаны 16-павярховы жылы будынак у Прыпяці

У адрозьненьне ад зьніклых гарадоў, пакінутыя гарады ў большай частцы захоўваюць сваё архітэктурнае аблічча: збудаваньні і інфарструктура знаходзяцца ў стане, блізкім да часу, калі горад быў пакінуты. У дачыненьні пакінутых гарадоў таксама выкарыстоўваецца распаўсюджаны ў літаратуры тэрмін «горад-прывід».

Сярод апошніх пакінутых гарадоў — савецкія гарады Чарнобыль і Прыпяць, насельніцтва якіх было эвакуяванае ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Пакінутым горадам зьяўляецца таксама Хальмер-Ю і яшчэ каля 20 гарадоў на поўначы Расеі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]