Паводзіны
Паводзіны — здольнасьць жывёлаў зьмяняць свае дзеяньні пад дзеяньнем нутраных і зьнешніх фактараў[1]. Паводзіны маюць агромністае прыстасавальніцкае значэньне, дазваляючы жывёлам пазьбягаць нэгатыўных фактараў навакольнага асяродзьдзя[2]. Нават прасьцейшыя праяўляюць здольнасьць перамяшчацца ў адказ на раздражняльнікі асяродзьдзя[3]. У шматкаморкавых арганізмах паводзіны знаходзяцца пад кантролем нэрвовай сыстэмы.
У бігэйвіярызму паводзінамі лічаць бачныя праявы, якія можна назіраць, нэабігэвіярысты дадаюць таксама ўнутраныя станы, зьвязаныя з вонкавымі праявамі, у кагнітыўнай псыхалёгіі пад паводзінамі разглядаецца як разумовае ўяўленьне, а ня зьнешнім назіральным актам паводзінаў.
У адрозьненьне ад псыхікі, паводзіны даступны для непасрэднага назіраньня. Паводзіны зьяўляюцца прадметам шырокага вывучэньня спэктра навук, ад псыхалёгіі, эталёгіі, заапсыхікі і параўнальнай псыхалёгіі да экалёгіі паводзінаў. Паколькі мэханізмы руху расьлінаў носяць чыста фізыялягічны характар, нельга казаць аб наяўнасьці ў іх ані паводзінаў, ані псыхікі. У псыхалёгіі руху расьлінаў адносяць да «дапсыхічнага ўзроўню адлюстраваньня».
Карані навук аб паводзінах сыходзяць у антычныя часы. Пытаньнямі псыхалёгіі і паводзінаў людзей і жывёл займаліся яшчэ Арыстотэль, Хрызып, Сакрат і Плятон, аднак, сур’ёзна навукова вывучаць паводзіны сталася магчымым толькі са зьяўленьнем ідэі эвалюцыянізму. Сучасныя навуковыя дысцыпліны, якія займаюцца вывучэньнем паводзінаў, цесна зьвязаныя паміж сабой і шмат у чым перасякаюцца, а адрозьненьні ў прадметах і мэтадах спрыяюць больш поўнаму раскрыцьцю сутнасьці паводзінаў розных пазіцыяў. У цяперашні час назіраецца аб’яднаньне навук аб паводзінах у міждысцыплінарныя напрамкі.
Мадэлі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Біялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не зважаючы на тое, што ёсьць пэўныя рознагалосьсі ў тым, як дакладна вызначыць паводзіны ў біялягічным кантэксьце, аднак, самай распаўсюджанай інтэрпрэтацыяй, заснаванай на мэтааналізе навуковай літаратуры, зьяўляецца тое, што паводзіны ёсьць унутрана каардынаваныя адказы, як то дзеяньне або бязьдзеяньне, жывых арганізмаў, асобных людзей ці групаў, на ўнутраныя і/або зьнешнія раздражняльнікі[4].
Больш шырокае вызначэньне паводзінаў, прыдатнае ў тым ліку да расьлінаў і іншых арганізмаў, падобна панятку мадэфікацыйнае зьменлівасьці. Гэты панятак апісвае паводзіны як водгук на падзею ці зьмены навакольнага асяродзьдзя на працягу жыцьця індывіду, адрозьніваючыся ад іншых фізыялягічных і біяхімічных зьменаў, якія адбываюцца больш хутка, і выключаючы зьмены, якія зьяўляюцца вынікам разьвіцьця[5].
Паводзіны могуць быць альбо прыроджанымі, альбо вывучанымі у працэсе ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем. Паводзіны можна разглядаць як любое дзеяньне арганізму, якое зьмяняе свае адносіны да навакольнага асяродзьдзя. Паводзіны забясьпечваюць нейкі водгук арганізма на зьнешнія умовы навакольнага асяродзьдзя[6].
Чалавечыя паводзіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лічыцца, што на паводзіны чалавека ўплывае эндакрынная сыстэма і нэрвовая сыстэма. Таксама вядома, што складанасьць у паводзінах арганізму карэлюе са складанасьцю ягонай нэрвовай сыстэмы. Звычайна арганізмы са складанейшай нэрвовай сыстэмай валодаюць большай здольнасьцю вывучаць новыя рэакцыі і, такім чынам, карэктаваць сваё паводзіны[7].
Паводзіны жывёлаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эталёгія ёсьць навуковае і аб’ектыўнае дасьледаваньне паводзінаў жывёл, звычайна з акцэнтам на паводзіны ў натуральных умовах, разглядаючы паводзіны як эвалюцыйна адаптыўную рысу. Бігэйвіярызм зьяўляецца тэрмінам, які таксама апісвае навуковае і аб’ектыўнае дасьледаваньне паводзінаў жывёл, якое звычайна абазначае мерныя рэакцыі на раздражняльнікі або трэніраваныя паводзінныя рэакцыі ў лябараторным кантэксце без асаблівага акцэнту на эвалюцыйную адаптацыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Біялягічны энцыкляпэдычны слоўнік = Биологический энциклопедический словарь / под. ред. М. С. Гилярова. — Изд. второе, исправленное. — Москва: Советская энциклопедия, 1989. — С. 483. — ISBN 5-85270-002-9 (рас.)
- ^ Хлебосолов Е. И. Роля паводзінаў у экалёгіі і эвалюцыі жывёл (рас.) = Роль поведения в экологии и эволюции животных // Русский орнитологический журнал. — 2005. — В. 277. — Т. 14. — С. 49-55. — ISSN 0869-4362.
- ^ Макарова И. В.; Михайленко О. И. Психология (рас.). сайт Кабардино-Балкарского государственного университета им. Х. М. Бербекова. Праверана 6 сакавіка 2015 г.
- ^ Levitis, Daniel; William Z. Lidicker, Jr; Glenn Freund (June 2009). «Behavioural biologists do not agree on what constitutes behaviour». Animal Behaviour. 78: 103—110. doi:10.1016/j.anbehav.2009.03.018. PMC 2760923.
- ^ Karban, R. (2015). «Plant Behavior and Communication. In: Plant Sensing and Communication». Chicago and London: The University of Chicago Press. С. 1—8. ISBN 978-0-226-26470-7.
- ^ Dusenbery, David B. (2009). «Living at Micro Scale». Cambridge, Massachusetts. Harvard University Press. — С. 124. — ISBN 978-0-674-03116-6.
- ^ Gregory, Alan (2015). «Book of Alan: A Universal Order». ISBN 978-1-5144-2053-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводзіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Што такое паводзіны? Earthling Nature (анг.).
- Паводзіны і сацыяльная інфарматыка. Behavior Informatics (анг.).