Оксна
Выгляд
Оксна лац. Oksna | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Глінна |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 20 км |
Плошча басэйну | 104 км² |
Нахіл воднай паверхні | 4,8 ‰ |
О́ксна — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 ‰.
Асноўны прыток — рака Гярвятка. На рацэ стаіць места Смаргонь.
Пачынаецца каля вёскі Глінны, цячэ Ашмянскім узвышшам, празь места Смаргонь, упадае ў Вяльлю на паўночным захадзе ад вёскі Перавозаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 276.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1