Перайсьці да зьместу

Ніке (літаратурная ўзнагарода)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урачыстае ўзнагароджаньне Ніке-2005

Літаратурная ўзнагарода «Ніке» (па-польску: Nagroda Literacka Nike) — польская літаратурная ўзнагарода за кніжку году. Прызначаецца з 1997 году фундацыяй гэтай узнагароды. Мэта наданьня: пашырэньне польскай сучаснай літаратуры з асаблівым акцэнтам на раман. Грашовая прэмія роўная 100 000 злотых.

У конкурсе ўдзельнічаюць толькі жывыя аўтары. Узнагароду нельга падзяліць ці не прызнаць; у конкурсе ня могуць браць удзел апрацоўкі ці зборнікі. Пераможца конкурсу вызначаецца ў тры этапы, якія трываюць з траўня да кастрычніка. Першы этап, гэта вызначэньне журы 20 намінантаў, наступны крок — вялучэньне фіналістаў, а з той групы прызначаецца пераможца. Выбар пераможцы робіць журы на паседжаньні ў дзень наданьня ўзнагароды, у першую нядзелю кастрычніка.

Аўтар узнагароджанай кніжкі атрымлівае статуэтку Ніке, якую спраектаваў Густаў Земла, а таксама грашовую ўзнагароду, фундатарамі якой зьяўляюцца «Gazeta Wyborcza» і Фундацыя Агоры.