Перайсьці да зьместу

Нырка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нырка чалавека

Нырка (лац. ren) — парны орган мочавыдзяляльнай сыстэмы ў хрыбетных жывёлаў, у тым ліку чалавека.

У чалавека ныркі разьмешчаныя ў зачэраўнай прасторы з абодвух бакоў ад хрыбетніка на ўзроўні паясьніцы ў праекцыі Th12 — L3 (12-га груднога — 3. паясьнічнага пазванкоў), прычым правая нырка ў норме разьмешчаная крыху ніжэй, бо зьверху яна мяжуе зь печаньню (у дарослага верхні полюс правай ныркі звычайна дасягае ўзроўню 12-га міжрэбер’я, верхні полюс левай — узровень 11-га рэбра).

  • Экскрэторная (выдзяляльная)
  • Осмарэгулявальная
  • Іёнарэгулявальная
  • Інкрэторная (унутрасэкраторная)