Ноч
Выгляд
Ноч — прамежак часу, на працягу якога для пэўнай кропкі на паверхні нябеснага цела (плянэты, яе спадарожніка і г. д.) цэнтральнае сьвяціла (Сонца, зорка) знаходзіцца ніжэй за лінію гарызонту.
Працягласьць «начнога пэрыяду» для пэўнага пункту залежыць ад яго шыраты, нахілу восі кручэньня плянэты па адносінах да плоскасьці яе арбіты і вугла, утворанага восьсю кручэньня і кірункам на цэнтральнае сьвяціла. Дзённы і начны бок нябесных тэл падзяляюцца тэрмінатарам.