Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу
Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу | |
анг. National Aeronautics and Space Administration | |
лягатып | |
Абрэвіятура | НУПК |
---|---|
Папярэднік | Нацыянальны дарадчы камітэт паветраплаваньня |
Дата ўтварэньня | 29 ліпеня 1958 (66 гадоў таму) |
Тып | дзяржаўная арганізацыя |
Юрыдычны статус | асацыяцыя |
Мэта | навуковыя дасьледаваньні |
Штаб-кватэра | Вашынгтон (акруга Калюмбія) |
Каардынаты | 38°52′59″ пн. ш. 77°00′59″ з. д. / 38.8831° пн. ш. 77.0164° з. д.Каардынаты: 38°52′59″ пн. ш. 77°00′59″ з. д. / 38.8831° пн. ш. 77.0164° з. д. |
Сяброўства | ORCID |
Адміністратар | Біл Нэльсан |
Бюджэт | 24 млрд даляраў ЗША (2022 год) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 17 960 (2022 год) |
Сайт | nasa.gov |
Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу (скарот анг. NASA — трансьліт. НАСА) — ведамства фэдэральнага ўраду ЗША, заснаванае ў 1958 годзе для дасьледаваньня касьмічнай прасторы.
Усе выявы й відэаматэрыялы, якія атрымалі яго падразьдзяленьні, у тым ліку з дапамогай шматлікіх тэлескопаў і інтэрфэромэтраў, публікуюцца як грамадзкая ўласнасьць і могуць вольна капіявацца, г. зн. няма ніякай абароны аўтарскімі правамі. Валодае самым вялікім бюджэтам сярод усіх зямных касьмічных агенцтваў (на 2005 — каля $16,2 млрд). Адміністратара ведамства прызначае прэзыдэнт ЗША. Ад 2005 да 2009 году ім быў Майкл Грыфін[1]. Ад 2009 да 20 студзеня 2017 году кіраўніком быў генэрал-маёр Чарлі Болдэн[2]. Супрацоўнічае з шматлікімі кампаніямі і навуковымі інстытутамі па ўсім сьвеце.
Дасьледчыя цэнтры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дасьледчы цэнтар імя Джозафа Эймса: інфармацыйныя тэхналёгіі, зорная біялёгія (астрабіялёгія — дасьледаваньне паходжаньня, эвалюцыі ды распаўсюджваньня жыцьця ў Сусьвеце) і дасьледаваньні ў абласьцях эксплюатацыі, магчымасьцяў і бясьпекі аэраплянаў.
- Цэнтар лётных дасьледаваньняў імя Г’ю Драйдэна: авіяцыйныя дасьледаваньні, праца над праграмай «Спэйс Шатла».
- Дасьледчы цэнтар імя Глена: аэранаўтыка і касманаўтыка (астранаўтыка).
- Цэнтар касьмічных палётаў імя Годарда: экалёгія (у тым ліку зьмены клімату й дасьледаваньне стану азонавага слоя Зямлі), астраномія (у тым ліку эксплюатацыя касьмічнага тэлескопа Габл і Комптанаўскай гама-абсэрваторыі), фізыка Сонца.
- Лябараторыя рэактыўнага руху (JPL): дасьледаваньні плянэт (у тым ліку Галілеа, Вояджэр, Магелан і будучыя экспэдыцыі на Марс), экалягічныя дасьледаваньні (у тым ліку Shuttle Imaging Radar і TOPEX/POSEIDON).
- Касьмічны цэнтар імя Джонсана: палёты чалавека ў космас, праца над праграмай «Спэйс Шатл», Касьмічнай станцыяй, Кантроль праходжаньня экспэдыцый, вядзеньне даведніка па астранаўтах, дасьледаваньне ўзораў месяцовай паверхні.
- Касьмічны цэнтар імя Джона Кенэдзі: распрацоўка функцыянальных вузлоў шатлаў і працэдур іх запуску.
Летапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 29 ліпеня 1958 — прэзыдэнт ЗША Дўайт Эйзэнгаўэр падпісаў указ стварыць Нацыянальную ўправу паветраплаваньня і космасу (НУПК)
- 9 верасьня 1959 — першы палёт у межах касьмічнай праграмы «Мэркурый»
- 1961 — распачаты другі праект па запуску на арбіту чалавека «Геміні», цягам якога быў зроблены выхад у адкрыты космас.
- 21 лютага 1967 — плянаваўся запуск першай місыі Апалён-1 у межах касьмічнай праграмы Апалён, які скончыўся катастрофай і сьмерцю астранаўтаў, якія знаходзіліся ў кабіне
- 9 лістапада 1967 — першы запуск ракеты-носьбіта Сатурн V
- 21 сьнежня 1969 году — пачатак першага пілятуемага касьмічнага палёту да Месяца Апалён-8 (удзельнікі Фрэнк Борман, Джэймз Лоўэл і Ўільям Элісан Андэрз)
- 20 ліпеня 1969 — запуск пілятаванага касьмічнага апарату Апалён-11, які ўпершыню даставіў на паверхню Месяца людзей (Ніл Армстранг, Баз Олдрын);
- 2 верасьня 1970 — спыненьне падрыхтоўку дзьвюх місіяў "Апалён" да Месяца (Apollo 15, Apollo 19)
- 3 сакавіка 1972 — старт бесьпілётнага касьмічнага апарату-станцыі Піянэр-10, які быў прызначаны для вывучэньня Юпітэра
- 7 сьнежня 1972 — запуск місыі Апалён-17 на Месяц (экіпаж Юджын Сірнэн, Рональд Эвэнс, Джэк Шміт), пад час якой быў зроблены знакаміты фатаздымак Блю марбл
- 1973 — запуск касьмічнай лябараторыі Скайлэб
- 31 ліпеня 1976 — апублікаванае фота рэгіёну Кідонія «марсіянскага сфінкса»
- 20 жніўня 1977 — старт касьмічнага апарату Вояджэр-2, які накіраваўся зь межы Сонечнай сыстэмы і на шляху зрабіў здымкі плянэт Сонечнай сыстэмы (Юпітэр, Сатурн, Уран ды Нэптун)
- 5 верасьня 1977 — стартаваў касьмічны апарат Вояджэр-1 (sic!) для дасьледаваньняў далёкіх плянэт Сонечнай сыстэмы
- лістапад 1982 — у эксплюатацыю зданы шматразовы транспартны касьмічны карабель Дыскавэры
- 1986 — катастрофа пад час касьмічнага карабля Чэленджэр, у выніку якой загінулі астранаўты, якія знаходзіліся на ягоным борце
- 24 красавіка 1990 — запушчаны касьмічны тэлескоп Габл[3]
- чэрвень 1997 — на сайце ведамства запушчаны «Сымулятар Сонечнай сыстэмы»[4]
- 2001 — запуск капсулы Генэзіс для дастаўкі на Зямлю сонечных часьціц[5]
- 2001 — запуск сыстэмы пабудовы выяў сярэдняга разрозьненьня (Moderate Resolution Imaging Spectroradiometer)[6]
- 25 лістапада 2002 — пачалася шостая экспэдыцыя на Міжнародную касьмічную станцыю ў складзе Кэнэта Баўэрсокса, Дональда Пэтыта (абодва ЗША) і Мікалая Бударына (Расея)
- 21 верасьня 2003 — касьмічны зонд Галілеа пры спробе спуску на Юпітэр быў раструшчаны праз атмасфэрны ціск
- 2003 — запушчаныя марсаходы Сьпірыт і Апарцьюніці
- 2003 — выпушчаная кампутарная праграма NASA World Wind, якая ўяўляе сабой віртуальны глёбус
- 2 сакавіка 2004 — запуск касьмічнага апарата Разэта са спускальным апаратам Філы для вывучэньня камэты Чурумава — Герасіменка
- 2006 год — да Плютона адпраўлены касьмічны апарат «New Horizons»
- 4 жніўня 2007 — запушчаны касьмічны апарат місіі "Фэнікс", якая была накіраваная для пошуку вады на Марсе і вывучэньня спрыяльнасьці для жыцьця[7]
- 26 лістапада 2011 г. — запуск Mars Science Laboratory на Марс, якая даставіла ячшэ адзін марсаход «Curiosity»[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Smith Y. Michael Griffin (анг.) — біяграфія.
- ^ Administrator Charlie Bolden (анг.) Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ STS-31 (анг.). NASA's John F. Kennedy Space Center (23 лістапада 2007). — інфармацыя пра шатл, які вывеў на арбіту касьмічны тэлексоп Габл.
- ^ NASA/JPL Solar System Simulator (анг.). NASA. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ Genesis : Mission History (анг.). NASA (лістапад 2009).
- ^ Rapid Response (анг.) Earthdata. NASA (21 ліпеня 2017).
- ^ Phoenix Mars Lander (анг.). NASA. Праверана 4 жніўня 2017 г.
- ^ Mission Timeline (анг.) Mars Science Laboratory Праверана 27 жніўня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)