Перайсьці да зьместу

Спэйс шатл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Спэйс Шатл»)
Старт шатла Дыскавэры

Касьмічная транспартная сыстэма (па-ангельску: Space Transportation System), больш вядомая як Спэйс шатл (ад анг. Space shuttle — касьмічны чалнок) — амэрыканскі шматразовы транспартны касьмічны карабель.

Шатл запускаўся ў космас з дапамогай ракет-носьбітаў, ажыцьцяўляў манэўры на арбіце як касьмічны карабель і вяртаўся на Зямлю як самалёт. Меркавалася, што шатлы будуць хадзіць, як чоўны, паміж калязямной арбітай і Зямлёй, дастаўляючы карысныя грузы ў абодвух кірунках. Пры распрацоўцы прадугледжвалася, што кожны з шатлаў павінен быў да 100 разоў стартаваць у космас.

На практыцы ж яны выкарыстоўваюцца значна менш. Да траўня 2010 году больш за ўсё палётаў — 38 — зьдьзейсьніў шатл «Дыскавэры». Усяго з 1975 па 1991 год было пабудавана пяць шатлаў: «Калумбія» (згарэў пры пасадцы ў 2003), «Чэленджэр» (падарваўся пасьля старту ў 1986), «Дыскавэры», «Атлантыс» і «Індэвар».

Апошнюю місію STS-135 выканаў шатл «Атлантыс», стартаваўшы 8 ліпеня 2011 году з Касьмічнага цэнтру Кэнэдзі і прабыўшы ў космасе 12 дзён і 18 гадзін, на чым праграма Space Shuttle была закрытая.

Пабудаваныя шатлы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]