Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)
Каардынаты: 35°40′42″ пн. ш. 139°44′39″ у. д. / 35.67833° пн. ш. 139.74417° у. д.
Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка | |
Галоўны будынак Такійскага аддзяленьня | |
Краіна | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Японія, Токіё, Кіёта |
Адрэса | 1-10-1, Nagatacho, Chiyoda-ku, Tokyo і 東京都千代田区永田町一丁目10番1号 |
Заснаваная | 25 лютага 1948 |
Архітэктар | Maekawa Associates, Architects & Engineers[d][1] |
Калекцыя | |
Памер збору | 35,6 млн адзінак (9,3 млн кніг)[2] |
Досяг і карыстаньне | |
Чытачоў | 654 тыс. у год[2] |
Іншыя зьвесткі | |
Бюджэт | ¥21,8 млрд[2] |
Штат | 908[2] |
Афіцыйны сайт | |
Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (па-японску: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк сьвету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстаньня чальцамі Парлямэнта Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасьцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэсу (ЗША). Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленьняў у Токіё і Кіёта, і больш малых.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка Японіі зьяўляецца спадчыньніцай трох розных бібліятэк: Імпэрскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парлямэнта Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парлямэнта, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі разьвіты ў першай палове XX стагодзьдзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічаньні Дугляса Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысячаў тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленьне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысячаў дасьледаваньняў.
Асноўная калекцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бібліятэка валодае ўсімі выданьнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі.
Важныя адмысловыя калекцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 адмысловых калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:
- Сучасная палітычная і канстытуцыйная гісторыя
- Матэрыялы пра паваенную акупацыю Японіі
- Законы і законапраекты
- Навука і тэхналёгіі
- Карты
- Музыка
- Замежныя кнігі пра Японію
- Рэдкія і старажытныя выданьні
Аблічбоўка кніг для сеткі Інтэрнэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У апошнія гады актыўна разьвіваецца сайт бібліятэкі на ангельскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакумэнты, як агульны каталёг бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжаньняў Парлямэнта Японіі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.mlit.go.jp/gobuild/gobuild_fr6_000032.html
- ^ а б в г Annual Report of the National Diet Library. Trends of the past year Праверана 2010-07-15 г. Архіўная копія ад 2012-03-13 г.