Народная паліцыя
Выгляд
Народная паліцыя | |
ням. Volkspolizei | |
Эмблема Народнай паліцыі | |
Папярэднік | Ordnungspolizei[d] |
---|---|
Наступнік | Federal Police of Germany[d] і паліцыя Нямеччыны[d] |
Дата ўтварэньня | 1946 |
Дата спыненьня існаваньня | кастрычнік 1990 |
Колькасьць работнікаў |
|
Народная паліцыя ў Вікісховішчы |
Наро́дная палі́цыя (па-нямецку: Volkspolizei) — назва паліцыі НДР.
Народная паліцыя складалася з:
- «Ахоўнае» паліцыі — па-нямецку: Hauptabteilung;
- Дарожнае паліцыі — па-нямецку: Hauptabteilung Verkehrspolizei;
- Воднае паліцыі;
- «Крымінальнае» паліцыі — па-нямецку: Hauptabteilung Kriminalpolizei;
- Транспартнае паліцыі (адказвала за бясьпеку вакзалаў і пуцей чыгункі) — па-нямецку: Hauptabteilung;
- Казармавае паліцыі (па-нямецку: Kasernierte Volkspolizei) — да 1956 (вайсковы кампанэнт МУС НДР, на яго базе створана Нацыянальная народная армія НДР);
- Казармавае паліцыі — пасьля 1956 (аналяг часткаў унутраных войскаў МУС СССР);
- Памежнае паліцыі (да 1961, затым ператворана ў памежныя войскі ННА НДР).
Аддзелы візаў і рэґістрацыі таксама былі часткаю Народнае паліцыі. Каб падкрэсьліць характар Народнае паліцыі як узброенага органа, афіцэры насілі вайсковыя званьні, напрыклад лейтэнант Народнае паліцыі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Аўтамабільны парк народнай паліцыі
-
«Волга», як патрульны аўтамабіль НП
-
Аўтамабілі народнай паліцыі