Народная асьвета
Тып | Выдавецтва |
---|---|
Заснаваная | 1 красавіка 1951 (73 гады таму) |
Заснавальнікі | выдавецтва «Беларусь» |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Закрытая | 2024 |
Ключавыя фігуры | Ларыса Мінько |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі |
Матчына кампанія | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
«Наро́дная асьве́та» — беларускае дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў 1 красавіка 1951 году як спэцыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Зьяўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць беларускую вучэбную і вучэбна-мэтадычную літаратуру.
Асноўная дзейнасьць накіраваная на выкананьне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданьні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школы. Выпускае сацыяльна значную літаратуру на замову Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для пасьпяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забясьпечваючых атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменьняў вучэбных кніг — падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыяў, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, мэтадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля[1].
У 2023 годзе выдавецтва, разам з выдавецтвам «Вышэйшая школа» забралі ў Міністэрства інфармацыі і перадалі Міністэрству адукацыі. З 1 красавіка 2024 году выдавецтва спыніла сваю працу. Яго правапераемнікам выступіць выдавецтва «Адукацыя і выхаваньне», заснаванае Міністэрствам адукацыі [2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Выданьні «Народнай асьветы» // Kamunikat.org Праверана 15 сьнежня 2013 г.
- ^ У Беларусі закрылі адразу два дзяржаўныя выдавецтвы са слаўнай гісторыяй, 17.04.2024.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бачына выдавецтва (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |