Перайсьці да зьместу

Нансі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нансі
франц. Nancy
Нансі
Герб Нансі
Першыя згадкі: 947
Краіна: Францыя
Рэігён: Гранд-Эст
Дэпартамэнт: Мёрт-і-Мазэль
Кіраўнік: Mathieu Klein[d]
Плошча: 15,01 км²
Вышыня: 212 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 104 592 чал.
шчыльнасьць: 6968,15 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 54000, 54100
Геаграфічныя каардынаты: 48°41′34″ пн. ш. 6°11′1″ у. д. / 48.69278° пн. ш. 6.18361° у. д. / 48.69278; 6.18361Каардынаты: 48°41′34″ пн. ш. 6°11′1″ у. д. / 48.69278° пн. ш. 6.18361° у. д. / 48.69278; 6.18361
Нансі на мапе Францыі
Нансі
Нансі
Нансі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.nancy.fr/

Нансі (па-француску: Nancy) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Мёрт-і-Мазэль у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Лятарынгія). Насельніцтва Нансі складае 104 592 чалавекі (зьвесткі на 2016 год). Разьмешчаны на рацэ Мозэль, у перасячэньні яе каналам Марна-Райн. Вузел чыгуначных лініяў на Парыж, Страсбург і Льеж.

Нягледзячы на мноства дагістарычных артэфактаў, знойдзеных на месцы сучаснага Нансі, горад на рацэ Мёрт стаў згадвацца толькі з VIII стагодзьдзя. Традыцыйна з XII стагодзьдзя Нансі быў сталіцай герцагства Лятарынгскага, затым правінцыі і рэгіёна з назвай Лятарынгія (франц. Lorraine). У 1477 годзе пры Нансі адбылася бітва паміж швайцарска-лятарынскімі войскамі, падтрыманымі Францыяй, і войскам герцага бургундзкага Карла Адважнага, які загінуў у гэтай бітве. У 1766 годзе разам зь Лятарынгіяй пасьля сьмерці апошняга лятарынскага герцага, цесьця Людовіка XV Станіслава Ляшчынскага, горад увайшоў у склад Францыі. Падчас франка-прускай вайны 1870—1871 гадох быў заняты нямецкімі войскамі, аднак пасьля вайны паводле ўмовы Франкфурцкай дамовы ўвайшоў у тую невялікую частку Лятарынгіі, якая не перайшла да Нямецкай імпэрыі і засталася ў складзе Францыі. Нансі стаў адным з цэнтраў руху за рэванш, у ім быў узьведзены помнік страчаным правінцыям. У 1914 годзе, падчас Першай сусьветнай вайны, каля Нансі вяліся лютыя баі. Пасьля акупацыі Францыі гітлераўскай Нямеччынай (1940 году) раён Нансі стаў адным з ачагоў руху Супраціву. У верасьні 1944 годзе Нансі быў вызвалены ад акупантаў.

Нансі падзяляецца на стары горад з вузкімі крывымі вуліцамі й старадаўнімі будынкамі, як то герцагскі палац XIV—XVI стагодзьдзяў, зараз музэй, царква кардэльераў XV стагодзьдзя і іншыя, і новы горад, які будаваўся ў паўднёвым кірунку па рэгулярным пляне з XVI—XVII стагодзьдзяў.

Зьвязаныя з горадам

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нансісховішча мультымэдыйных матэрыялаў