Перайсьці да зьместу

Надзея Ляпешка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзея Ляпешка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася26 красавіка 1989 (35 гадоў)
в. Пціч, Петрыкаўскі раён
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябайдарка
Узнагароды і мэдалі
1 Чэмпіянат Эўропы 2011
3 Алімпіяда-2012
3 Алімпіяда-2016

Надзея Ляпешка (у дзявоцтве — Папок; нарадзілася 26 красавіка 1989 году, в. Пціч, Петрыкаўскі раён) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011 году, прызэр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Двухразовы бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў (2012, 2016).

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі байдарка-чацьверка на 500 м[1], дзе разам з Ірынаю Памяловай, Марынаю Паўтаран, Вольгаю Худзенка заваявала бронзу.

На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняла 6 месца ў двойцы з Марынай Літвінчук, а таксама выйграла бронзавы мэдаль у чацьверцы разам з Марынай Літвінчук, Маргарытай Махневай і Вольгай Худзенка.