Міхал Абуховіч
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абуховіч.
Герб уласны «Ясеньчык зьменены» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1760 |
Памёр | 1818 |
Род | Абуховічы |
Бацькі | Юзэф Абуховіч Францішка Гюнтэр (Günther) |
Жонка | Францішка Жэвуская гербу «Крыўда» |
Дзеці | Фабіяна Соф’я |
Міхал Абухо́віч (па-польску: Michał Obuchowicz, каля 1760—1818) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, апошні кашталян менскі ў 1792—1793.
З роду Абуховічаў гербу ўласнага «Ясеньчык зьменены», сын Юзэфа Абуховіча, падваяводы наваградзкага, і Францішкі Гюнтэр (Günther).
Міхал Абуховіч ажаніўся з Францішкай, дачкой Станіслава Фердынанда Бэйда-Жэвускага гербу «Крыўда» і княжны Кацярыны Караліны Радзівіл (дачкі Міхала Казімера Радзівіла). Меў зь ёй дзьве дачкі, Фабіяну й Соф’ю, якія выйшлі за муж за Караля і Станіслава Гутэн-Чапскіх.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908