Мінэралёгія
Выгляд
Мінэралё́гія — навука аб мінэралах — прыродных хімічных злучэньнях.
Мінэралёгія вывучае склад, уласьцівасьці, структуру і ўмовы ўтварэньня мінэралаў. Мінэралёгія — адна з самых старажытных геалягічных навук. Першыя апісаньні мінэралаў зьявіліся ў старажытнагрэцкіх філёзафаў. У далейшым разьвіцьці мінэралёгіі спрыяла горная справа. У цяперашні час інтэнсіўна разьвіваюцца генэтычная і экспэрымэнтальная мінэралёгія.