Мілан Экерт
Мілан Экерт | |
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі | |
---|---|
студзень 2014 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Дагмар Дзідзенка-Наваградзка (в. а.) |
дэпутат Эўрапейскага парлямэнту | |
1 траўня 2004 — 19 ліпеня 2004 | |
дэпутат Палаты дэпутатаў ЧР | |
1 чэрвеня 1996 — 15 чэрвеня 2006 | |
раднік Клатавы | |
2 лістапада 2002 — 10 лютага 2004 | |
21 кастрычніка 2006 — 21 кастрычніка 2010 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 сакавіка 1965 Пльзень, Чэхаславаччына |
Партыя: | ЧСДП |
Дзеці: | Марцін |
Адукацыя: | |
Мі́лан Э́керт (па-чэску: Milan Ekert; * 2 сакавіка 1965, Пльзень, Чэхаславаччына) — чэскі палітычны дзяяч, дэпутат дэпутацкай палаты парлямэнту ад сацыял-дэмакратычнай партыі (ЧСДП).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў сярэдняй школе ў Клатавы. Скончыў факультэт аграноміі філіі Чэскага аграрнага ўнівэрсытэту ў Чэскіх Будэёвіцах (1984—1988), працаваць пачаў тэхнічным экспэртам.
Адслужыўшы ў войску (1988—1989), працаваў аграномам на фэрме, праектным архітэктарам[1], землемерам.
На выбарах 1996 року быў абраны ў дэпутацкую палату ад ЧСДП (выбарчая акруга Заходнечэскі край)[2]. Пераабіраўся ў 1998 і 2002 роках. У 1996—1998 уваходзіў у сельскагаспадарчы камітэт, у 1998—2002 — у бюджэтным камітэце, у 1998—2004 — у камітэце па пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі, таксама ў 1998—2006 — старшыня пастаяннай дэлегацыі Парлямэнту ў Міжпарлямэнцкім зьвязе. У 2000—2003 быў намесьнікам старшыні парлямэнцкай фракцыі ЧСДП[3][4][5].
У траўні — ліпені 2004 часова ўваходзіў у склад Эўрапарлямэнту, сябра сельскагаспадарчага камітэту. У 2004—2006 — сябра камітэту па эўрапейскіх справах Парлямэнту ЧР.
Займаўся камунальнай палітыкай. На камунальных выбарах 1998 беспасьпяхова вылучаўся ў раду места Клатавы ад ЧСДП, а ў 2002 і 2006 быў абраны сябрам рады Клатавы.
З 2006 — у структуры Міністэрства замежных справаў, сакратар намесьніка міністра[6]. З 2008 працаваў у амбасадзе ў Кіеве (віцэ-консул, прэс-аташэ).
У 2010 Мілан Экерт быў прызначаны прэс-аташэ чэскай амбасады ў Кіеве[7][8].
Валодае расейскай, ангельскай, разумее нямецкую, украінскую мовы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zpráva ČTK: Kandidáti ČSSD pro volby do Evropského parlamentu, Datum vydání: 6.4.2004, Čas vydání: 10:00, ID: 20040323F00412.
- ^ Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 31.5. - 1.6.1996 (чэс.). volby.cz. Праверана 2012-12-08 г.
- ^ Milan Ekert (чэс.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 2012-12-08 г.
- ^ Milan Ekert (чэс.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 2012-12-08 г.
- ^ Milan Ekert (чэс.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 2012-12-08 г.
- ^ Počet obyvatel: 22 898 Osoba: Milan Ekert (чэс.). komunalnipolitika.cz. Праверана 2012-12-08 г.
- ^ Zpráva ČTK: Právo: Kyjev chce prodat budovu, ve které sídlí česká ambasáda, Datum vydání: 3.3.2010, Čas vydání: 01:41, ID: T201003030025501.
- ^ České ambasádě v Kyjevě hrozí, že přijde o střechu nad hlavou (чэс.). novinky.cz. Праверана 2012-12-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс на бачыне чэскай амбасады
- Дэпутат Парлямэнту ЧР 1996—1998 (чэс.)
- Дэпутат Парлямэнту ЧР 1998—2002 (чэс.)
- Дэпутат Парлямэнту ЧР 2002—2006 (чэс.)
- Мілан Экерт у Facebook