Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы
Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы | |
анг. International Security Assistance Force, ISAF | |
Official emblem of the International Security Assistance Force. | |
Гады існаваньня | 2001 — цяпер |
---|---|
Краіны | АПАД, Рада эўраатлянтычнай супрацы і інш. |
Падпарадкаваньне | Камандаваньне аб’яднанымі войскамі хаўрусьнікаў, Брунсюм, Нідэрлянды |
Дысьлякацыя | Кабул, Аўганістан |
Мянушкі | Сілы кааліцыі, МССБ |
Дэвіз | пушту: کمک او همکاری («Дапамога і супраца») |
Войны | Вайна ў Аўганістане (з 2001) |
Дзейны камандзір | Джон Р. Ален |
Міжнаро́дныя сі́лы садзе́йнічаньня бясьпе́цы (МССБ) — міжнародная місія бясьпекі ў Аўганістане пад кіраўніцтвам АПАД, створаная ў сьнежні 2001 згодна з Рэзалюцыяй 1386 Рады бясьпекі ААН[1], як гэта прадугледжвае Бонскае пагадненьне[2].
Часам іх называлі Сіламі кааліцыі. Галоўная задача МССБ — падрыхтоўка Аўганскіх сілаў нацыянальнай бясьпекі (АСНБ) і аказаньне дапамогі Аўганістану ў перабудове ключавых дзяржаўных інстытуцыяў. Акрамя таго, МССБ удзельнічае ў вайне з паўстанцкімі групоўкамі.
Першапачаткова МССБ прызначаліся для абароны Кабулу і ваколіцаў ад Талібану, Аль-Каіды і фракцыйных вайскаводаў, а таксама для прадастаўленьня магчымасьці стварэньня Аўганскае пераходнае адміністрацыі, ачоленай Хамідам Карзаем[3]. У кастрычніка 2003 Рада бясьпекі ААН ухваліла пашырэньне місіі МССБ на ўвесь Аўганістан[4]. З 2006 МССБ удзельнічалі ў інтэнсыўных баявых апэрацыях у паўднёвым і ўсходнім Аўганістане.
У склад корпусу ўваходзяць жаўнеры амэрыканскіх, брытанскіх узброеных сілаў, краінаў-чальцоў АПАД і некалькіх іншых дзяржаваў.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ United Nations Security Council Resolution 1386 S-RES-1386(2001) on 31 May 2001 (анг.) Праверана 21 верасьня 2007 г.
- ^ United Nations Security Council Document 1154 Annex I – International Security Force page 9 in 2001 (анг.)
- ^ Official Documents System of the United Nations
- ^ UNSC Resolution 1510, October 13, 2003 (PDF) Праверана 2010-07-05 г.