Перайсьці да зьместу

Мэтастаз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макрапрэпарат печані са шматлікімі мэтастазамі

Мэтастаз (ад па-грэцку: μετάστασις, «перамяшчэньне, зьмена становішча») — аддалены другасны ачаг паталягічнага працэсу, які ўзьнік перамяшчэньнем выклікаемага яго пачатку (пухлінавых клетак, мікраарганізмаў) зь пярвічнага ачагу хваробы праз тканкі арганізму. Перамяшчэньне можа ажыцьцяўляцца праз крывяносныя (гематагенныя мэтастазы) або лімфатычныя сасуды (лімфагенныя мэтастазы), альбо ўнутры поласьцяў цела (імплятацыйныя мэтастазы — напрыклад, у брушной або грудной поласьці). Працэс стварэньня мэтастазаў называецца мэтастазаваньнем. Разглядаецца як варыянт ўскладненьня або як варыянт распаўсюду.