Мусульмане
Выгляд
Мусульманін (па-арабску: مسلم мусьлім, жаночая форма па-арабску: مسلمة мусьліма) — пасьлядоўнік ісламу.
Значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слова мусьлім азначае «той, які пакараецца (богу)» або «той, які аддаецца (богу)» па аналёгіі са словам іслам (аддача богу).
Самасвядомасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мусульманін, па паняцьці саміх мусульманаў, — монатэіст, які прызнае Мухамада як апошняга прарока бога (алага). Мусульмане вераць, што каран зьяўляецца словам бога, якое было перададзена Мухамаду архангелам Гаўрыілам.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лік мусульманаў ва ўсім сьвеце ацэньваецца прыкладна ў 1,1 да 1,2 мільярдаў чалавек.[1]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мусульмане — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў