Музэй навукі і космасу (Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна)
Музэй навукі і космасу | |
Месцазнаходжаньне | |
---|---|
Створаны | 1993[1] |
Заснавальнік | Астраўная рада Тэнэрыфэ[d][1] і Канарскі інстытут астрафізыкі[d][1] |
museosdetenerife.org/mcc… |
Музэ́й наву́кі і ко́смасу (па-гішпанску: El Museo de las Ciencias y el Cosmos) — астранамічны, тэхналягічны і навуковы музэй, які знаходзіцца ў месьце Сан-Крыстабаль-дэ-ля-Лягуна на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Гішпанія). Адкрыты ў 1993 року, стаў галоўным астранамічна-навуковым музэем Канарскіх астравоў і ўсяго Макаранэзійскага архіпэлягу.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак музэю спраектавалі архітэктары Жордзі Гарсэз і Энрык Сорыя. Ён мае форму паўзоркі і знаходзіцца каля Канарскага інстытуту астрафізыкі[2]. Адкрыцьцё музэю 11 траўня 1993 року наведаў расейскі касманаўт Сяргей Крыкалёў[2].
Экспазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй ствараўся як сучасны музэй навукі, дзе экспанаты вывучаюцца інтэрактыўна з дапамогай дысплэяў[3].
Большая частка экспазыцыі аддадзеная астранамічнай тэматыцы. У сталай частцы выставы раскрываюцца пытаньні вярчэньня Зямлі, сонечнай актыўнасьці, чорных дзірак. Зь іншых галінаў навукі прыведзеныя прынцыпы работы рычагу, мабільнага тэлефону, органаў чалавека. У астранамічным пакоі знаходзяцца макеты Вялікага Канарскага тэлескопу, абсэрваторыяў Тэйдэ і Роке-дэ-лёс-Мучачас[2][4]. У плянэтарыі музэю можна разглядаць да 2800 зорак, таксама праводзяцца відэапаказы[5].
На двары музэю знаходзіцца радыётэлескоп з каардынатамі гары Тэнэрыфэ на Месяцы, а таксама малы тэлескоп[2] і аналематычны сонечны гадзіньнік[4].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ля музэю знаходзіцца прыпынак 1-й лініі Тэнэрыфскага трамваю[6].
Часы працы: з 9:00 да 20:00 з аўторка па суботу, з 10:00 да 17:00 у нядзелі, панядзелкі і сьвяты. Вольны ўваход — штопятніцы і суботы з 16:00 да 20:00, у сьвяты — з 13:00 да 17:00.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в https://www.museosdetenerife.org/mcc-museo-de-la-ciencia-y-el-cosmos/pagina/ver/historia
- ^ а б в г Historia (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
- ^ Presentación (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
- ^ а б General guide to the Science and Cosmos Museum (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
- ^ Planetario (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.
- ^ Visitas (гішп.) Museo de la Ciencia y el Cosmos. Museos de Tenerife. Праверана 20 ліпеня 2022 г.