Перайсьці да зьместу

Магніт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява лініяў сілавога поля магніта, якая атрымалася з дапамогай жалезнай стружкі.

Магні́т — матэрыял ці цела, якое валодае ўласным магнітным полем. Гэта магнітнае поле зьяўляецца нябачным, але дзякуючы яму набываюцца найбольш прыкметныя ўласьцівасьці магніта: сіла, якая ўзьдзейнічае на іншыя фэрамагнітныя матэрыялаў, як то жалеза, а таксама прыцягвае ці адштурхвае іншыя магніты.

Сталы магніт ёсьць аб’ектам, які зроблены з матэрыялу, які намагнічваецца й стварае сваё ўласнае сталае магнітнае поле. Матэрыялы, якія могуць таксама быць намагнічанымі й моцна прыцягваюцца да магніта, называюць фэрамагнітамі. Да іх ставяцца жалеза, нікель, кобальт, некаторыя сплавы рэдказямельных мэталаў, а таксама некаторыя натуральныя мінэралы, такія як магнэтыт. Найпростым і самым маленькім магнітам можна лічыць электрон. Магнітныя ўласьцівасьці ўсіх астатніх магнітаў абумоўлены магнітнымі момантамі электронаў ўнутры іх. З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеяньне пераносіцца безмасавым базонамфатонам, часьцінкай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэньне электрамагнітнага поля. Фэрамагнітныя матэрыялы ёсьць адзінымі, якія прыцягваюць магніты досыць моцна, каб іх можна лічыць магнітнымі, усе астатнія рэчывы слаба рэагуюць на магнітнае поле адным.

Фэрамагнітныя матэрыялы можна падзяліць на магнітна «мяккія» матэрыялы, такія як адпаленае жалеза, якія можна намагнітызаваць, але якіе не імкнуцца заставацца намагнітызаванымі, і магнетычна «цвёрдымі», якія застаюцца намагнітызаванымі. Сталыя магніты вырабляюцца зь «цьвёрдых« фэрамагнітных матэрыялаў, такіх як альніко й фэрыт, якія падвяргаюцца адмысловай апрацоўцы ў моцным магнітным полі падчас вырабу, каб выраўнаваць іхную унутраную мікракрышталічную структуру, што не дае ім у будучыні быць размагнічанымі. Каб размагнічыць насычаны магніт, неабходна прымяніць пэўнае магнітнае поле, і гэты парог залежыць ад коэрцытыўнасьці адпаведнага матэрыялу. «Цьвёрдыя» матэрыялы валодаюць высокай коэрцытыўнасьцю, тады як «мяккія» матэрыялы маюць нізкі паказчык коэрцытыўнасьці. Агульная сіла магніту вымяраецца ягоным магнітным момантам або, як альтэрнатыва, агульным магнітным струменем, які ён вырабляе. Мясцовая сіла магнетызму ў матэрыяле вымяраецца ягонай намагнічанасьцю.

Электрамагніт вырабляецца з шпулькі дроту, які дзейнічае як магніт, калі электрычны ток праходзіць празь яго, але перастае быць магнітам, калі рух току спыняецца. Часьцяком шпулька абгортваецца вакол стрыжня зь «мяккага» фэрамагнітнага матэрыялу, напрыклад, мяккай сталі, што значна ўзмацняе магнітнае поле, выпрацоўванае шпулькай.

Слова паходзіць ад стар.-грэц. Μαγνῆτις λίθος (Magnētis líthos), «камень з Магнэсіі» — ад назвы рэгіёна Магнэсія і старажытнага гораду Магнэсія ў Малой Азіі, дзе ў старажытнасьці былі выяўленыя паклады магнэтыта.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]