Сьвятая Літургія
Літургі́я — багаслужба, якая займае першае і выключнае месца сярод усіх астатніх і грэка-каталіцкіх і праваслаўных багаслужбаў. Ейны назоў паходзіць ад грэцкіх словаў «леітос» — усеагульны, і «эргон» — служба, дзеяньне. Сьвятая Літургія зьяўляецца зьвянчэньнем усіх астатніх багаслужбаў, малітваў і абрадаў, якія адбываюцца ў Царкве. У часе Літургіі выконваецца таінства Сьвятой Эўхарыстыі, устаноўленае Ісусам Хрыстом напярэдадні свайго ўкрыжаваньня. У Вялікі чацьвер, пасьля абмыцьця ног вучням у знак пакоры, Хрыстос «узяў хлеб, дабраславіў, паламаў, даў вучням і сказаў: бярыце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё». Затым, узяўшы келіх і ўчыніўшы падзяку, падаў ім і сказаў: «Піце зь яе ўсе, бо гэта ёсьць Кроў мая новага запавету, якая за многіх будзе пралітая на дараваньне грахоў» (Мацьв. 26, 26-28). На заканчэньне Хрыстос рэкамэндаваў вучням: «Рабіце гэта на памятку Маю» (Лук. 22, 19).[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Канстанцін БАНДАРУК Пазнай сваё. Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка "Камунікат". Праверана 15 кастрычніка 2012 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |