Лідзея
Выгляд
Лідзея лац. Lidzieja | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Верх-Ліды |
Вусьце | Дзітва |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 31 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,2 м³/с |
Плошча басэйну | 167 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзітвы (басэйн Нёмана). Цячэ ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 167 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Места: Ліда
- Помнік гісторыі і архітэктуры: Лідзкі замак
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца каля вёскі Верх-Ліды, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад вёскі Даржаў.
Даліна ад вытоку да вёскі Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Абалона перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй за вёску Навапрудцы і да вусьця парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (плошча 0,6 км²) у месьце Лідзе (6 км) і ад вёскі Навіцкіх да вусьця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 220.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.