Лоці
Выгляд
Лоці | |
Краіна | Лесота |
---|---|
Падзел | лісэнт |
Код ISO-4217 | LSL |
Сымбаль | M |
Цэнтральны банк | Central Bank of Lesotho[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | студзень 1980 |
Абменны курс: (18 студзеня 2008 (Даляр ЗША)) | 7,05 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Лоці — афіцыйная валюта Каралеўства Лесота. Яна дзеліцца на 100 лісэнтэ. Лоці прывязаны да паўднёваафрыканскага ранду па курсе 1:1, і абедзьве гэтыя валюты маюць хаджэньне на тэрыторыі Лесота. Лоці было ўведзена ў 1966 годзе як ненаяўная валюта, у 1980 годзе былі уведзены наяўныя лоці для замяшчэньня ранду.
Манэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1980 годзе былі уведзены манэты датаваныя 1979 годам вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 лісэнтаў і 1 лоці. У 1996 годзе былі дададзены яшчэ 2 і 5 лоці. Існуючыя манэты:
- 5 лісэнтаў
- 10 лісэнтаў
- 20 лісэнтаў
- 50 лісэнтаў
- 1 лоці
- 2 лоці
- 5 лоці
Банкноты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1980 годзе былі ўведзены банкноты вартасьцю 2, 5 і 10 лоці. 20 і 50 лоці былі дададзены ў наступным годзе. У 1994 годзе былі ўведзены банкноты ў 100 і 200 лоці. Існуючыя банкноты
- 10 лоці
- 20 лоці
- 50 лоці
- 100 лоці
- 200 лоці
Лоці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў