Ленфільм
«Ленфільм» | |
Киностудия «Ленфильм» | |
Дата ўтварэньня | 1918 |
---|---|
Тып | кінастудыя |
Мэта | Вытворчасьць фільмаў |
Штаб-кватэра | Санкт-Пецярбург, Каменнаастроўскі праспэкт, д. 10 |
Генэральны дырэктар | Эдуард Пячугін |
Сайт | www.lenfilm.ru |
Ленфільм — найстарэйшая і адна з найбуйнейшых кінакампаніяў Расеі. Заснаваная ў 1918 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кінафабрыка атрымала назву «Ленфільм» у 1934 годзе. Эмблема студыі «Медны вершнік» была створаная мастаком Марынай Балагоўскай і апэратарам Эдгарам Штырцкобэрам. Упершыню яна зьявілася ў фільме «Працоўны пасёлак» (1975) Уладзімера Вянгерава.
На «Ленфільме» зьнята каля 1500 гульнявых, дакумэнтальных, тэлевізійных фільмаў, якія сталі сусьветнай кінаклясыкай. У розны час на студыі працавалі найбуйнейшыя майстры савецкага і расейскага кіно: рэжысэры Рыгор Козінцаў, Ёсіф Хейфіц, Уладзімер Пятроў, Ільля Авербах, Глеб Панфілаў, Дынара Асанава, апэратары Андрэй Масквін, Вячаслаў Горданаў, Дзьмітры Месхіеў, Юры Вэксьлер, мастакі Яўген Яней і Мікалай Сувораў. Песьні Дзьмітрыя Шастаковіча, Ісаака Дунаеўскага, Васіля Салаўёва-Сядога, Веньяміна Баснэра, Андрэя Пятрова, папулярныя ў многіх пакаленьняў, упершыню прагучалі ў карцінах «Ленфільму».
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1934 — Чапаеў
- 1945 — Нябесны ціхаход
- 1945 — Папялушка
- 1961 — Чалавек-амфібія
- 1961 — Паласаты рэйс
- 1964 — Гамлет
- 1966 — Тры таўстуны
- 1967 — Вясельле ў Малінаўцы
- 1975 — Доўгія вёрсты вайны
- 1975 — Дажыць да сьвітаньня
- 1979 — Шэрлак Голмс і доктар Ўотсан
- 1988 — Сабачае сэрца
- 1995 — Асаблівасьці нацыянальнага паляваньня
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт «Ленфільму» (рас.)