Перайсьці да зьместу

Лекар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лекар[1] (урач) — асоба з поўнай вышэйшай мэдычнай адукацыяй, якая прафэсійна займаецца падтрымкай або аднаўленьнем здароўя людзей праз пазьбяганьне (прафіляктыку), распазнаньне (дыягностыку) ды лекаваньне захворваньняў і траўмаў.

Першая прафэсійная клятва лекара — клятва Гіпакрата.

На 2021 год у Беларусі налічвалася 41 700 практыкаваўшых лекараў. Забясьпечанасьць насельніцтва Беларусі лекарамі складала 45,1 на 10 000 жыхароў. За 2021 год лекары Беларусі правялі 111,4 млн амбуляторных прыёмаў і наведваньняў хворых дома[2].

  1. ^ Урач -ча М -чу Гл. лекар(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Ахова здароўя Беларусі: колькасныя паказчыкі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 красавіка 2022 г. Праверана 12 красавіка 2022 г.