Перайсьці да зьместу

Кінэтычная энэргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кінэты́чная энэ́ргіяэнэргія мэханічнай сыстэмы, якая залежыць ад хуткасьцяў руху яе пунктаў. Часта вылучаюць кінэтычную энэргію паступальнага й вярчальнага рухаў.

Кінэтычная энэргія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разгледзім сыстэму, якая складаецца з адной часьцінкі, і запішам раўнаньне руху:

F — ёсьць выніковая ўсіх сіл, дзейсных на цела. Памножым раўнаньне на перасоўваньне часьцінкі . Атрымаем:

Т.к. , то:

Калі сыстэма замкнёная, гэта значыць F=0, то , а велічыня

застаецца сталай. Гэтая велічыня завецца кінэтычнай энэргіяй часьцінкі. Калі сыстэма ізаляваная, то кінэтычная энэргія зьяўляецца інтэгралам руху.

Для абсалютна цьвёрдага цела поўную кінэтычную энэргію можна запісаць у выглядзе сумы кінэтычнай энэргіі паступальнага і вярчальнага рухаў:

дзе:

— маса цела

— хуткасьць цэнтру мас цела

момант інэрцыі цела

кутняя хуткасьць цела.

Калі на часьцінку дзейнічае сіла F, то кінэтычная энэргія не застаецца сталай. Тады прырашчэньне кінэтычнай энэргіі часьцінкі за час роўнае скалярнаму множаньню . Велічыня:

завецца працай сілы F на шляху . А велічыня

ёсьць праца сілы F на шляху 1—2.

Фізычны сэнс працы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праца ўсіх сіл, дзейных на часьцінку, ідзе на прырашчэньне кінэтычнай энэргіі часьцінкі:

Пры хуткасьцях, блізкіх да хуткасьці сьвятла, кінэтычная энэргія матэрыяльнага пункту

дзе маса супакойнага пункту, — хуткасьць сьвятла ў вакуўме ( — энэргія супакойнага пункту).

Пры малых хуткасьцях () апошнія судачыненьні пераходзяць у звычайную формулу .