Перайсьці да зьместу

Кураўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Кураўка

Kurówka
Кураўка ў Хжонхаве
Кураўка ў Хжонхаве
Агульныя зьвесткі
Выток непадалёк ад Пятровіц Велькіх
Вусьце Вісла
Краіны басэйну Польшча
Вобласьці Люблінскае ваяводзтва
Даўжыня 42,8 км
Плошча басэйну 395,4 тыс. км²

Кураўка (па-польску: Kurówka) — рака ў Польшчы, правы прыток Віслы, цячэ па Любельскім узвышшы.

Даўжыня — 42,8 км, плошча басейну — 395,4 км².

Выток знаходзіцца непадалёк ад Пятровіц Велькіх (Piotrowice Wielkie), далей рака цячэ па тэрыторыі Люблінскага ваяводзтва і ўпадае ў Віслу каля Пулавы. Завод азотных угнаеньняў у Пулавах выкарыстоўвае Кураўку ў якасьці асноўнай крыніцы водазабесьпячэньня.

На Кураўцы разьмешчаныя наступныя гарады і вёскі: Гарбаў, Маркушаў, Кураў, Коньскаволя, Пулавы.