Перайсьці да зьместу

Ксенія Сымонава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ксенія Сымонава
Імя пры нараджэньні Ксенія Олександрівна Симонова
Дата нараджэньня 22 красавіка 1985(1985-04-22) (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Эўпаторыя
Месца вучобы
Занятак Карціны з пяску
Навуковая сфэра малярства і пясочная анімацыя[d]
Узнагароды
Заслужаны дзяяч мастацтваў Украіны Заслужаны мастак Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Сайт simonova.tv (анг.)​ (рас.)

Ксенія Сымонава (па-ўкраінску: Ксенія Олександрівна Симонова; нар. 22 красавіка 1985 году ў Эўпаторыі) — украінская артыстка.

З 2008 году занімаецца выконваньнем голымі рукамі карцінаў зь пяску. У 2009 годзе выграла тэлевізійнае шоў «Украіна мае талент», у фінале паказала кампазыцыю што прадставіла жыцьцё на ўкраінскіх акупаваных тэрыторыях у Другой сусьветнай вайне. Дзякуючы таму сталася папулярнай[1][2]. Удзельнічала ў сьвяткаваньні 30 гадавіны падпісаньня ў Гданьску пагадненьня ўлады з працоўнымі [3].

  1. ^ Sand artist Kseniya Simonova, winner of Ukraine's Got Talent, becomes internet hit // telegraph.co.uk, 19.08.2009  (анг.)
  2. ^ Ukrainian sand artist proves that reality TV's got talent  (анг.) // guardian.co.uk, 13.08.2009
  3. ^ Minister Zdrojewski o sprawie o. Zięby, dyrektora ECS(недаступная спасылка) // gazeta.pl, 11.09.2010  (пол.)