Перайсьці да зьместу

Касьцявыя рыбы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касцявыя рыбы
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелБілятэральныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаРыбы
КлясаКасьцявыя рыбы
Бінамінальная намэнклятура
Osteichthyes

Касьцявыя рыбы (Osteichthyes) — кляса водных хрыбетных.

Падзяляецца на 2 падклясы: прамянёвапёрыя (Actinopterygii) і лопасьцевапёрыя (Sarcopterygii), 11 надатрадаў, 38 атрадаў, каля 20 тыс. відаў. Зьявіліся ў канцы сылюру (каля 410 млн гадоў назад). У сучаснай іхтыяфаўне прэсных і марскіх вадаёмаў складаюць больш за 96 % відаў, на Беларусі 58 відаў.[1]

Даўжыня ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 7 м (бялуга), маса да 1,5 т. Маюць унутраны касьцявы шкілет і акасьцяненьні ў вонкавым шкілеце; луска пласьціністая, касьцявая.

Дыханьне шчэлепнае, зрэдку лёгачнае (у дваякадыхальных). Апладненьне вонкавае, зрэдку ўнутранае.

  1. ^ БелЭн у 18 т. Т.8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцявыя рыбысховішча мультымэдыйных матэрыялаў