Карна (рака)
Карна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Замішэва |
Вусьце | Іпуць |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Бранская вобласьць |
Даўжыня | 27 км |
Карна (па-расейску: Корна) — рака ў Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласьці Расеі, левы прыток ракі Іпуці, басэйн Дняпра. На рэчцы разьмешчаны горад Навазыбкаў, адміністрацыйны цэнтар раёну. Бярэ свой пачатак у вёсцы Замішэва і працякае па Зоне Адсяленьня ў паўночна-заходнім кірунку да ўпадзеньня ў раку Іпуць у вёсцы Ясная Паляна. Даліна рэчкі вузкая, толькі каля вёскі Шаломы і ніжэй шырыня яе павялічваецца да 1,5 м. На абодвух схілах даліны тут разьвіты дзьве надпойменныя тэрасы вышынёй 5 м і 12 м. Рэчышча ракі мае глыбіню ад 0,3 да 1,5 м пры шырыні 1—5 м, хуткасьць плыні не перавышае 0,2 м/с. Сілкаваньне ракі ажыцьцяўляецца за кошт падземных вод, якія выбіваюцца на дне рэчышча і ў закрайках поймы ў выглядзе моцных крыніц. Агульная працягласьць рэчкі каля 27 км. Акрамя таго ў цэнтры гораду Навазыбкава разьмешчана аднайменнае возера Карна, утворанае ракой Карнай, плошча возера 2,5 га.
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычна атрымалася так, што рака Карна зьяўлялася натуральнай прыроднай мяжой паміж дзяржавамі, а менавіта паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Княствам Маскоўскім у XVI стагодзьдзі.