Каравайка
Выгляд
Каравайка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўметазоі |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чацьвераногія |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Буслападобныя |
Сямейства | Ібісавыя |
Род | Каравайкі |
Від | Каравайка |
Бінамінальная намэнклятура | |
Plegadis falcinellus | |
Каравайка (па-лацінску: Plegadis falcinellus) — шырока распаўсюджаная птушка зь сямейства ібісавых. На Беларусі рэдкі, залётны від.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каравайка мае ў даўжыню 56 см. Дарослыя птушкі пафарбаваны ў цёмна-буры колер з бронзавым і зялёным мэталічным адценьнем. Маладыя — бурыя без адценьня, на галаве і шыі белая штрыхоўка, зьнікае з узростам.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцапражываньне караваек — прэсныя і слабасалёныя вадаёмы, шырокія балоты, ліманы, плыткаводзьдзі і заліўныя лугі.
Пражываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каравайка шырока распаўсюджаная ў Эўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амэрыцы.
Выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Каравайка ў гарадзенскім заапарку
-
Марка СССР, 1968
-
Museum specimen — Bitola, Macédoine