Перайсьці да зьместу

Капліца Сьвятога Дамініка (Слонім)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Сьвятога Дамініка
Капліца Сьвятога Дамініка
Капліца Сьвятога Дамініка
Краіна Беларусь
Места Слонім
Каардынаты 53°05′55.21″ пн. ш. 25°18′22.16″ у. д. / 53.0986694° пн. ш. 25.3061556° у. д. / 53.0986694; 25.3061556Каардынаты: 53°05′55.21″ пн. ш. 25°18′22.16″ у. д. / 53.0986694° пн. ш. 25.3061556° у. д. / 53.0986694; 25.3061556
Архітэктурны стыль Ракако
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Капліца Сьвятога Дамініка на мапе Беларусі
Капліца Сьвятога Дамініка
Капліца Сьвятога Дамініка
Капліца Сьвятога Дамініка

Капліца Сьвятога Дамініка — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, на гістарычнай Панасоўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Капліцу збудавалі ў 1745 годзе як памежны знак пры ўезьдзе ў места з захаду.

У XVIII ст. падобную капліцу таксама збудавалі на Скробаўскай вуліцы.

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта цэнтрычная 3-ярусная пабудова. Два ніжнія ярусы маюць квадратнае сечыва з увагнутымі гранямі і зрэзанымі кутамі і выразна падкрэсьліваюцца зьлівамі з дахоўкі і прафіляванымі карнізамі. Першы ярус масіўны, маналітны, стаіць на нізкім цокалі, другі скразны, з 4 аркавымі прасьветамі (у ім месьцілася пазалочаная драўляная скульптура сьвятога Дамініка, не захавалася), трэці — фігурная ўвагнута-пукатая вежачка з шатровым пакрыцьцём[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Пушкіна
  1. ^ Кулагін А. Слонімская капліца Дамініка // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 442.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000506