Перайсьці да зьместу

Канстантынопаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канстантыно́паль — гістарычная назва Стамбулу. Горад заснаваны рымскім імпэратарам Канстантынам Вялікім 8 лістапада 324 году на месцы старажытнага грэцкага гораду Бізантый, на эўрапейскім беразе Мармуровага мора, каля заліву Залаты Рог. Імпэратар уласнаручна пазначыў дзідай на зямлі межы будучага гораду. Нанова пабудаваны горад быў асьвячоны 11 траўня 330 году, і з тых часоў гэтая дата сьвяткавалася як Дзень гораду. Першапачаткова названы Новым Рымам (Nova Roma), горад быў неўзабаве пераназваны ў гонар заснавальніка, але канстантынопальцы звалі яго часьцей за ўсё проста Горад (Polis). Для большага падабенства з Рымам на тэрыторыі гораду было знойдзена сем узгоркаў, а сам горад быў падзелены на чатырнаццаць частак (regiones). Дванаццаць рэгіёнаў разьмяшчаліся ўнутры гарадзкіх сьцен, трынаццатым лічыліся Сікі, прадмесьце на паўночным баку бухты Залаты Рог, а чатырнаццатым рэгіёнам былі Блахэрны на паўднёвым баку Залатога рогу, аддзеленыя ад сьценаў Канстантына значнай прасторай. Канстантынопаль стаў сымбалем і цэнтрам дзяржаўнае ўлады Усходняй Рымскай імпэрыі — сталіцай, найбуйнейшым эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам краіны. У рускіх летапісах менаваўся Царградам. Захоп Канстантынопалю туркамі 29 траўня 1453 году пазначыў канец бізантыйскае гісторыі.

Асманская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 1873 году ў Канстантынопалі (Асманская імпэрыя) заснавалі «Дэрсадэцкую біржу каштоўных папераў».

Аблогі Канстантынопалю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]