Перайсьці да зьместу

Камунітарыянізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Камунітарыянізм (ад анг. communitarian) — ідэалёгія канца XX стагодзьдзя, якая імкнецца да моцнай грамадзянскай супольнасьці, асноваю якой зьяўляюцца мясцовыя супольнасьці і няўрадавыя грамадскія арганізацыі, а не асобныя людзі. Камунітарыянізм выступае за ўзычваньне бясплатнай адукацыі, праграмы па павышэньні маральнасьці і абарону навакольнага асяродзьдзя. Ён жорстка ўвязвае правы асобы і правы прадпрымальнікаў з сацыяльнаю адказнасьцю і дапускае іх абмежаваньне ў тых выпадках, калі яны ўзычваюцца грамадзтвам і рэалізуюцца за кошт дзяржавы.